Сэрцу мілейшай не знойдзеш зямлі…

Общество

У сярэдзіне ліпеня ў Млынку праходзіў Дзень вёскі. Гэты населены пункт багаты сваёй гісторыяй. Без памяці ні  чалавек як асоба, ні чалавецтва ў цэлым існаваць не могуць. I на свяце вёскі аднавяскоўцам выдалася выдатнейшая магчымасць сабрацца ўсім разам, успомніць мінулае, пагутарыць пра цяперашняе.


Куды б ні параскідау лёс землякоў, але сэрца ніколі не забудзе маленькую радзіму… Аляксандр і Святлана Пазняк, Людміла Тарасавец, Дзяніс Шульга, Сяргей Ткачук, Вольга Галавацкая, Дзмітрый і Леанід Бычкоўскія вельмі любяць свой родны Млынок.


Урачыстую частку свята адкрыла кіраўнік спраў Млыноцкага сельскага Савета Таццяна Мымрына. У сваёй прамове яна павіншавала землякоў, пажадала ім здароўя і даўгалецця. «Работа ў сельскай гаспадарцы, на палях і фермах высакародная і неабходная, бо ніхто не клапоціцца аб зямлі так, як працаўнікі вёскі», – у сваім выступленні адзначыла намеснік дырэктара КСУП «Дабрынь» па ідэалагічнай рабоце Валянціна Здаранок, потым назвала лепшых работнікаў прадпрыемства, якія пражываюць у вёсцы Млынок.


Са сцэны гучалі словы падзякі ў адрас калектыва дзіячага садка – пачатковай школы, вучні якой неаднаразова былі адзначаны ў многіх раённых і абласных конкурсах. Усё гэта дзякуючы таленавітым дзецям, якія праяўляюць свае здольнасці ў вучобе, на розных мерапрыемствах, прадметных алімпіядах на радасць бацькам і настаўнікам. Ад маладых, таленавітых, адукаваных у многім залежыць росквіт нашага роднага краю. Ужо цяпер праслаўляюць сваю любімую вёску Раманаў Мікалай, Цалка Кацярына, Голуб Алеся, Паўловіч Ганна, Дубадзел Аляксандра, Дубадзел Мікіта, Раманава Юлія, Хамутоўская Ганна, Леглік Валерыя, Родак Вікторыя, Дубадзел Таццяна.


Са святам аднавяскоўцаў павіншаваў і Шульга Аляксандр, які толькі вярнуўся са службы ва Ўзброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Свой вайсковы абавязак ён выконваў у роце ганаровай варты.


У гэты дзень добрымі словамі і пажаданнямі віталі сямейныя пары, якія адзначылі залатое вяселле, – Мікалая Якаўлевіча і Галіну Станіславаўну Прыц, а таксама Міхаіла Міхайлавіча і Вольгу Андрэеўну Байкоўскіх. Не забыліся і пра навароджаных жыхароў вёскі Млынок. Для іх бацькоў са сцэны прагучалі добрыя словы.


Гасцям свята не было калі сумаваць, бо для іх гучалі музычныя віншаванні, песні і нумары, падрыхтаваныя юнымі артыстамі Дабрынскага КСЦ, агітбрыгады аўтаклуба і калектыва Млыноцкага КСЦ. Свята адбылося не без дапамогі адміністрацыі КСУП «Дабрынь» і Млыноцкага сельскага Савета.


Алесь Таполя



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *