Дождж хлебаробам не памочнік

Сельское хозяйство

На першыя дні жніўня лідэрам сярод гаспадарак раёна па ўбраных плошчах з’яўляецца КСУП «Ельскае Палессе». Гэта гаспадарка ўбрала 70 % тэрыторый, занятых зерневымі культурамі (1045 га), засталося – 529 га. Намалот збожжа складае 3530 т, ураджайнасць – 24, 2 цэнтнера з гектара.


– Ураджайнасць зерня ў гэтым годзе ў параўнанні з мінулым лепшая, – тлумачыць Мікалай Крупа, галоўны аграном КСУП «Ельскае Палессе». – Асабліва добра ўрадзілі азімыя зерневыя культуры. Яравыя, канешне ж, слабыя, таму што іх у чэрвені засушыла.


Наша гаспадарка дзяржзаказ ужо выканала. Планам было даведзена здаць 370 тон зерня. Стараемся працаваць без перадыху. На жаль, вельмі падводзіць надвор’е. Але ж і ў неспрыяльных умовах надвор’я нашы механізатары знаходзяць сабе занятак – падладноўваюць свае камбайны і машыны, каб, калі дазволіць надвор’е, адразу выйсці ў поле.


У КСУП «Ельскае Палессе» працуюць два зернетокі: у Новым Высокім і ў Кочышчах. Працуюць кругласутачна, таму што ў час уборачнай кампаніі – нарыхтоўкі хлеба – расслаблення ніякага быць не можа.


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *