Цяжка, а трэба!

Сельское хозяйство

Азімымі зерневымі ў гаспадарках раёна, па дадзеных райсельгасхарчу на 26 верасня, ужо засеяна 7882 гектары плошчаў, што складае 82,5 % да плану. Як патлумачыў нам галоўны аграном упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Гуд, у параў-нанні з мінулым годам цяпер пасеяць азімых трэба амаль на паўтысячы гектараў больш. Скончыць сеў на Ельшчыне плануецца да 1 кастрычніка.


Лідэрам сярод гаспадарак раёна па севу азімых культур на 26 верасня з’яўляецца КСУП «Саўгас «Камуніст», на другім месцы – Ксуп «Ельскае Палессе», на трэцім – КСУП «Дабрынь».


Акрамя севу азімых, актыўна працягваюцца ў раёне корманарыхтоўкі. Так, усімі гаспадаркамі ўжо нарыхтавана 98300 тон кукурузнага сіласу пры сярэдняй ура-джайнасці 240 ц/га. У параўнанні з мінулым годам ураджайнасць павялічылася. Акрамя гэтага, плошчы, занятыя пад царыцу палёў, у гэтым годзе значна большыя, чым у мінулым (7877 га – у гэтым го-дзе, 5456 га – у 2010).


На нарыхтоўцы кукурузнай зялёнай масы на 26 верасня лідэрам па колькасці нарыхтаванага сіласу (24022 тоны) і пры ўраджайнасці 289,4 ц/га з’яўляецца КСУП «Ельск». У гэтай гаспадарцы ўжо ўбрана 59 % плошчаў, занятых пад кукурузу.


Амаль ва ўсіх гаспадарках ужо распачата ўборка кукурузы на зерне.


Актыўна працягваецца ўборка бульбы. Больш за 70 % плошчаў бульбы выкапалі ўжо ў КСУП «Дабрынь». А найбольшая ўра-джайнасць бульбы сёлета ў КСУП «Скараднянскі» – 224 ц/га. Гэтая гаспадарка ўжо накапала 314 тон бульбы. Трэба заўважыць, што ў гэтым годзе бульбы ў раёне пасаджана больш, чым у мінулым (175 га – у 2010 годзе, 218 – у 2011 годзе).


Ганна Булаўка



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *