Галоўны крытэрый – малако

Сельское хозяйство

На сённяшні дзень у раёне практычна завершана перавядзенне жывёлы на зімова-стойлавы перыяд. Новы перыяд утрымання жывёлы выклікае і новыя патрабаванні да работы жывёлаводаў, і многія пытанні. Пра тое, як у сяльгаспрадпрыемствах раёна распачаўся зімовы перыяд, расказаў начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ельскага райвыканкама Анатоль Гапонік:


– Перавод дойнага статка на зімова-стойлавае ўтрыманне звязаны з многімі зменамі ў ажыццяўленні догляду за буйной рагатай жывёлай. Так, усе жывёлаводы на сённяшні дзень заняты сартыроўкай жывёлы, размеркаваннем яе па прадуктыўнасці, дыферэнцыраваным кармленнем адпаведна з прадуктыўнасцю жывёлы. Акрамя гэтага, жывёлаводы праводзяць асеннюю дыспансерызацыю жывёлы – абследаванне яе зааветэрынарнымі службамі.


Што датычыцца кармлення жывёлы ў час зімова-стойлавага перыяду, то тут трэба сказаць, што ўсе гаспадаркі ўжо выкарыстоўваюць зімовы рацыён: сенаж, кукурузную зялёную массу, адкрылі кукурузны сілас, які ўжо можна выкарыстоўваць па тэрмінах.


У раёне зараз налічваецца 7790 галоў дойнага статка. Гэта дастаткова вялікая лічба. Таму ўсе жывёлаводы раёна, толькі працуючы зладжана, выконваючы кожны свае абавязкі, могуць дасягнуць эфектыўнасці і добрых вынікаў ў сваёй працы. Усе ведаюць, што малако з’яўляецца асноўнай крыніцай даходаў на сельгаспрад-прыемствах. Будзе больш малака – будзе большая выручка, а значыць, большая і зарплата ў працаўнікоў.


Што ж датычыцца якасці малака, то тут трэба адзначыць такія гаспадаркі, як КСУП «Саўгас «Камуніст» і КСУП «Скараднянскі». У першай гаспадарцы малака гатунку экстра была здадзена за 9 месяцаў 2011 года 56,2 % ад усёй колькасці (у 2010 годзе – 30,5 %), у другой – 25 % (у мінулым годзе малака гатунку экстра наогул не было).



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *