Набліжаемся да фінішу

Сельское хозяйство

Каля 260 тысяч тон зерня кукурузы будзе сабрана сёлета ў гаспадарках Гомельскай вобласці, што ў два разы перавысіць паказчык мінулага года. Такі ўраджай стане для сельгасвытворцаў добрай кармавой падтрымкай, паведамілі ў прэс-службе Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Гомельскага аблвыканкама.


Па аператыўных дадзеных, у вобласці кукуруза на зерне ўбрана больш чым на 60 % пасяўных плошчаў. Ужо сабрана каля 165 тысяч тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 73,9 ц/га.


У Ельскім раёне кукурузай на зерне засеяна 955 га пасяўных плошчаў. На 13 кастрычніка агульны намалот склаў 3436 тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 62 ц/га. Найбольшая ўраджайнасць кукурузы на зерне ў КСУП «Ельск» – 81 ц/га.


Падыходзіць да завяршэння ўборка кукурузы на зялёную масу: ужо ўбрана 89 % плошчаў. Бліжэй усіх да фінішу КСУП «Ельскае Палессе» і КСУП «Ельск», якія, па дадзеных на 13 кастрычніка, убралі больш за 90 % плошчаў. Усяго ў раёне нажата 157000 тон кукурузнай зялёнай масы, пры сярэдняй ураджайнасці 225 ц/га. Лепшая ўраджайнасць сёлета ў такіх гаспадарках, як КСУП «Саўгас «Камуніст» (279,5 ц/га) і КСУП «Ельск» (267,3 ц/га).


Таксама заканчваецца ўборка бульбы і другой гародніны. Уся бульба скапана ў КСУП «Ельск». Завяршаецца ўборка у КСУП «Дабрынь» і «Падгалле». Усяго ў раёне ўжо накапана 2541 тона бульбы пры сярэдняй ураджайнасці 156 ц/га.


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *