Па працы і ўзнагароды


Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, нагрудны знак «За поспехі ў народнай гаспадарцы», нагрудны знак «Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва» – усе гэтыя высокія і ганаровыя ўзнагароды належаць працавітаму і шчыраму чалавеку, гаспадарлівай жанчыне, адной з найлепшых працаўніц (як раней называлі – ударніц), а цяпер вясковай пенсіянерцы Антаніне Пятроўне Патапенка, жыхарцы вёскі Засінцы.


Падобныя ўзнагароды вельмі высока цаніліся і ўручаліся людзям за самаадданасць і дасягненне высокіх паказчыкаў ў сельскагаспадарчай працы. Нягледзячы на тое, што ў савецкі час значная частка работ у сельскай гаспадарцы не была аўтаматызаванай, не была аблегчана выкарыстаннем тэхнікі, а была сапраўднай цяжкаю сялянскаю працай ва ўсіх сэнсах, працаўнікі дабіваліся добрых рэзультатаў.


На гэта не аднойчы звяртала ўвагу ў сваім аповедзе і мая субяседніца – Антаніна Пятроўна. На такіх, як яна, працаўніках і трымалася сельская гаспадарка савецкага часу. Антаніна Патапенка мае за плячыма амаль чатыры дзясяткі калгаснага стажу, самаадданай і чэснай сялянскай працы. Усе гады яна працавала на ферме ў Засінцах, даглядала жывёлу, хварэла ўсёй душой за тое, каб былі вынікі ў працы. Будуць вынікі – будзе і заробак. Толькі ж якой цаною, якімі намаганнямі ўдавалася быць перадавіком, расказала сама жанчына:


– Я працавала ў асноўным на вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы. Зараз нават страшна ўспомніць, як мы працавалі. Добрыя прывесы залежалі толькі ад даглядчыкаў: як накорміш – так і атрымаеш. Вось мы і шчыравалі. Касілі траву, салому зграбалі, бульбу перабіралі і раздавалі жывёле, муку і сілас грузілі на вазы, а потым разносілі. Сіласныя ямы адкрывалі рукамі, нагружалі сілас. А вады колькі нацягаць трэба было, каб быкоў напаіць! Яшчэ і хлявы вычысціць ад гною. І ўся-ўся работа ра-білася ўручную, нічога не было механізаваным. Гэта цяпер трактарам і вады прывязуць, і корм раздадуць… А мы працавалі, стараліся, бо ўсе былі зацікаўлены ў добрых паказчыках, а значыць і добрай зарплаце. Дзякуючы цяжкай фізічнай працы, і сярэднесутачныя прывесы выдатныя былі – 800–1000 грамаў.


Працяг чытайце ў газеце «Народны голас».


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *