Ідзе рамонт тэхнікі


Зусім нядаўна сіноптыкі прагназавалі, што сеяць, магчыма, будзем ужо ў лютым. Пажывём – пабачым! Тым не менш у майстэрнях сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна ўжо цяпер актыўна вядзецца падрыхтоўка тэхнікі да пасяўной кампаніі. Рамантуюцца трактары, якія ў першую чаргу будуць занятыя ў вясенніх работах. Наладжваюцца сельгасагрэгаты, якімі абрабляюцца палі, і інш.


Так, у гэтыя дні ў КСУП «Ельскае Палессе» слесары разам з трактарыстамі рамантуюць камбінаваныя дыскатары – замяняюць падшыпнікі. Іменна дыскатары першымі будуць задзейнічаны ў пасяўную пару.
Наладжвае агрэгат вопытны слесар Міхаіл Верамейка. Але прафесія слесара для яго часовая: летам і восенню ён працуе на камбайне КЗР – нарыхтоўвае корм для жывёлы. Зараз Міхаіл Арсенцьевіч у дапамозе не адказвае нікому: рамантуе і машыны, і трактары, і кормараздатчыкі. Вопытны механізатар заўсёды можа даць каштоўную параду і дапамагчы справай.



Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *