«Прыгожае» выхаванне

Образование

Адна з асноўных задач сучаснага навучальна-выхаваўчага працэсу – фарміраванне ў дзяцей эстэтычна развітага мастацкага густу, выпрацоўка ўмення цаніць і разумець творы мастацтва, выхаванне гарманічна развітай асобы.


Паспяхова вырашаць гэтыя задачы дапамагаюць кіраўнікі клубных аматарскіх аб’яднанняў і гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўстаноў раёна. А іх у раёне больш за 25. Менавіта праз іх дзеці і дарослыя атрымліваюць цудоўную магчымасць звярнуцца да багатай і невычэрпнай мастацкай спадчыны, у тым ліку і да народнага мастацтва – аднаго з самых традыцыйных і пашыраных відаў нацыянальнай культуры, упэўнена метадыст раённага метадычнага цэнтра па этнаграфіі і фальклору аддзела культуры райвыканкама Нэля Засінец.



Цяжка пераацаніць той маральны багаж, які набываюць дзеці, калі знаёмяцца з творамі народных майстроў – як нашых продкаў, так і сучаснікаў. Але ж найвышэйшай каштоўнасцю з’яўляюцца вырабы, зробленыя рукамі саміх дзяцей. Знаёміць дзяцей з народным мастацтвам – задача высакародная. Але лепш, калі такое знаёмства стане асновай  для спасціжэння сакрэтаў рамяства, прадаўжэння традыцый народнай мастацкай творчасці. Ведаць і зберагаць народную мастацкую культуру – гэта значыць зберагаць душу народа. І многае тут залежыць ад бацькоў дзіцяці, ад іх умення накіраваць яго творчыя здольнасці ў правільным накірунку, даць магчымасць з дапамогаю супрацоўнікаў культурных устаноў раёна і раённага цэнтра рамёстваў атрымаць прыгожае выхаванне.



Яна Іванова



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *