Ёсць прызёры!

Спорт

У Светлагорску 16–18 лютага прайшлі легкаатлетычныя спаборніцтвы на прызы мясцовай СДзЮШАР № 3. Арганізатары запрасілі паўдзельнічаць каманды з Бабруйска, Гомеля, Ельска, Жлобіна, Калінкавіч, Мазыра і са Светлагорскага раёна. Легкаатлеты 1998–1999 г.н. спаборнічалі ў бегавых і скачковых дысцыплінах. Пра выступленне выхаванцаў Ельскай СДзЮШАР расказвае трэнер Віктар Бандарэнка:


– Станіслаў Семяненка заняў I месца ў скачках у вышыню. Яго вынік – 155 см – ніхто не змог пераўзыйсці. Фядзько Кірыл падняўся на другую прыступку п’едэстала. Яму пакарылася вышыня 150 см.
У дзясятку мацнейшых трапілі Яўген Пархоменка (5-е месца) і Артур Кірэеў (8-е месца).


Упартая барацьба разгарнулася ў сектары для скачкоў у вышыню сярод дзяўчат. Нашы спартсменкі Юлія Смыкоўская і Карына Дубадзел занялі 3-е і 4-е месцы адпаведна.


Аляксандр Нікіцін заняў II месца ў бегу на 1000 м (3.18.03), на дыстанцыі 600 м ён паказаў чацвёрты вынік (1.46.1).


Марына Гара фінішавала дзясятай у бегу на 40 м (6.3), 300-мятровую дыстанцыю яна прабегла за 1.19.2.


У эстафетным бегу 4 х 110 м дзяўчаты занялі 4-е месца, юнакі – 5-е.


Марына Сугак



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *