Жыццё працягваецца

Общество

Галоўнае ў жыцці – любіць сваю родную землю і працаваць на ёй шчыра, з задавальненнем і радасцю. Так лічаць і жыхары вёскі Карма Антаніна і Уладзімір Турчын.


Усё сваё жыццё яны пражылі ў Карме і нават думкі ніякай не дапускалі, каб некуды пераехаць. Да таго ж уся радня тут жыве. Ды і як можна здрадзіць родным мясцінам, калі вакол такая прыгажосць і прыволле! Летам да вашых паслуг лес са сваімі шчодрымі дарамі – грыбамі і ягадамі, зімою – у асноўным уся ўвага хатняй гаспадарцы. З гаспадаркі ў сям’і Турчын – конь, куры, індакачкі, індыкі. Улетку клопатаў яшчэ і агароды дабаўляюць: пасадзіць, прапалоць, паліць…


Праўда, на дапамогу дзеці з Мазыра прыязджаюць, практычна кожныя выхадныя яны ў бацькоў.


Антаніна Іванаўна і Уладзімір Васільевіч хвалююцца толькі, што з некалі вялікай і шумнай вёскі толькі жменька людзей засталася. Але ж жыццё працягваецца і прымаць усё трэба такім, як яно ёсць. Пакуль будзе жыць хоць адзін жыхар – вёска будзе жыць!


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *