Каб глеба была ўрадлівай

Сельское хозяйство

Урадлівасці глебы ў сельскай гаспадарцы заўжды ўдзяляецца вялікая ўвага. З першых дзён вясны зямля падкормліваецца мінеральнымі і арганічнымі ўдабрэннямі.


– У КСУП «Ельск», – расказаў галоўны аграном гаспадаркі Міхаіл Касуха, – калійныя ўдабрэнні ўносяцца на палеткі з 12 сакавіка. На сённяшні дзень (16 сакавіка) хлорыстым каліем падкормлена 177 гектараў, з іх 95 гектараў – пад кукурузу на насенне і 82 гектара – на пашу. З сённяшняга дня пачынаем падкармліваць фосфарнымі ўдабрэннямі землі пад ячмень.


Сёлета ў КСУП «Ельск» пад яравы сеў будзе занята 3130 га плошчаў. Будуць павялічаны плошчы пад кукурузу: 621 га – кукуруза на зерне і насенне (у мінулым годзе – 450 га), 1799га – кукуруза на сілас і зялёны корм (1161 га – у 2011 годзе). Пад ячмень адведзена 250 га плошчаў у гаспадарцы, 190 га – пад авёс, 100 га – пад сланечнік, 105 га – пад гародніну (буракі, моркву, зялёны гарошак). Бульбу ў гэтым годзе КСУП «Ельск» вырошчваць не плануе. Акрамя гэтага, гаспадарка пасее зернебабовыя культуры, грэчку і проса.


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *