Рэха званоў


Тэматычная ілюстраваная кніжная выстава «Рэха званоў Чарнобыля», арганізаваная супрацоўнікамі Ельскай раённай цэнтральнай бібліятэкі, прысвечана 26-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. На ёй прадстаўлены асноўныя дакументы і прававыя акты па пытаннях абароны правоў і інтарэсаў грамадзян, якія жывуць на забруджанай радыенуклідамі тэрыторыі, шматлікія інфармацыйныя матэрыялы пра меры бяспечнага пражывання ў радыяцыйнай зоне, а таксама дакументальная і мастацкая літаратура пра чарнобыльскую катастрофу.


Выстаўка «Рэха Чарнобыля» ўжо пабывала ў Ельскім раённым аддзеле ўнутраных спраў, цяпер знаходзіцца ў чытальнай зале раённай бібліятэкі. 26 красавіка яна будзе размяшчацца на мітынгу, прысвечаным 26-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС.


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *