Гавораць удзельнікі маршу-акцыі:

Общество

Рыгор Цык, намеснік старшыні Ельскага райвыканкама:


– Марш-акцыя «Дарогамі спаленых вёсак» – гэта акцыя памяці і гонару. Я вельмі ўдзячны старшыні


Гомельскага аддзялення Беларускага фонда міру Цімафею Глушакову за той уклад, які ён разам з актыві-стамі ўносіць у захаванне міру і згоды на нашай зямлі.
18 ліпеня гэтага года споўніцца 70 гадоў, як на Ельшчыне здарылася трагедыя – фашысцкія карнікі спалілі тры вёскі разам з жыхарамі. Круглае, Копанка і Забалацце паўтарылі сумны лёс Хатыні. Пасля вайны гэтыя вёскі не адрадзіліся, і мемарыяльныя комплексы і помнікі, што знаходзяцца на іх месцы, з’яўляюцца сімваламі смутку і памяці пра бязвінных ахвяр фашысцкіх злачынстваў.


Сямён Шакараў, палкоўнік, кандыдат педагагічных навук, права-дзейны член Міжнароднай акадэміі акмеалогіі:


– Марш-акцыя «Дарогамі спаленых вёсак» – гэта значная падзея. Такія акцыі выхоўваюць падрастаючае пакаленне ў духу патрыятызму, яны – напамін пра тое гора, якое прынёс беларускаму народу гітлераўскі фашызм.


На мітынгу ў былой вёсцы Копанка я сустрэў Марыю Бардашэвіч, якая змагалася супраць фашыстаў у мясцовым партызанскім атрадзе. Мы з ёй нарадзіліся ў адзін год, абаранялі родную зямлю ад гітлераўцаў, а цяпер расказваем моладзі праўду пра вайну.


У Ельскім раёне прайшоў заключны этап акцыі, і , шчыра скажу, фінальны акорд вельмі мяне ўразіў. Мне вельмі спадабалася, што на мерапрыемствах прысутнічала многа дзяцей і моладзі, мясцовае насельніцтва, ветэраны і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, кіраўніцтва раёна.


Андрэй Белякоў, першы сакратар Гомельскага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання БРСМ:


– Асабіста для мяне гэта мерапрыемства мае некалькі важных аспектаў. Па-першае, гэта памяць. Народ, які не помніць сваё мінулае, не мае будучыні. Другі вельмі важны момант – гэта вызначэнне вечных каштоўнасцей, якія ў апошні час многія пераацэньваюць па-свойму. На мой погляд, марш-акцыя памяці і смутку «Дарогамі спаленых вёсак» дапамагла вызначыць усім яе ўдзельнікам найгалоўнейшую цэннасць чалавецтва – гэта мір. Мірнае блакітнае неба над галавой, усмешкі на шчаслівых тварах дзяцей і дарослых – вось самае галоўнае!


Алеся Вішнякова, сакратар пярвічнай ячэйкі БРСМ Гомельскай пагранічнай групы:


– Мне вельмі цяжка было слухаць успаміны ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і працы, сведкаў жудасных злачынстваў гітлераўскага фашызму. І ў той жа час, як добра, што жывыя яшчэ людзі, якія могуць паведаць аб гэтым, расказаць усю праўду, якая сёння вельмі не падабаецца розным нацысцкім лідарам, што спрабуюць адурманіць моладзь.


За два дні паездкі мы пабывалі ў розных раёнах Гомельскай вобласці, схілілі галовы перад помнікамі савецкіх салдат, якія прагналі акупантаў з нашай шматпакутнай зямлі, і мірных ахвяр бязлітаснага фашызму. Вельмі прыемна, што ўсюды, у тым ліку і на тэрыторыі Ельскага раёна, усе помнікі дагледжаны і знаходзяцца ў добрым стане. Гэта сведчыць аб тым, што наш народ шануе памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.


Жанна НАЙМАН і Марына СУГАК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *