Працуе на магутным «Ягуары»


Уладзімір Яцухна – адзін з самых вопытных механізатараў у КСУП «Ельскае Палессе». Сумленны і працавіты, ён заўжды выконвае даручаную справу на выдатна.


Трэці год Уладзімір Ільіч працуе на магутным «Ягуары». Па словах механізатара, работа на гэтай тэхніцы пачынаецца вясною, на корманарыхтоўках, і заканчваецца позняй восенню. Трэба мець многа фізічных і душэўных сіл, каб, практычна не маючы выхадных і святочных дзён, адпрацаваць увесь сезон. Але ж і зімою Уладзіміру Яцухна знаходзіцца справа – працуе звычайна на трактары.


Тым не менш, нягледзячы на ўсе складанасці палявых работ у сельскай гаспадарцы, пасяўная, касавіца, уборка для ўсіх механізатараў – выдатная магчымасць добра зарабіць. Працаваць толькі трэба не лянуючыся.


Свой штодзённы заработак, па словах механізатара, можна падлічыць самому. Акрамя гэтага, уся інфармацыя кожны дзень адлюстроўваецца на стэндах у Доме механізатара КСУП «Ельскае Палессе».
Зараз Уладзімір Яцухна сваім «Ягуарам» падбірае скошаную і правяленую траву і перапрацоўвае яе ў сенажную масу. Норма, якую трэба выканаць у дзень, складае крыху больш за 100 тон. Уладзімір Ільіч з задачай выдатна спраўляецца.


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *