Сельгасугоддзі раёна

Сельское хозяйство

Пасяўныя плошчы сельскагаспадарчых культур у Ельскім раёне ў 2012 годзе склалі 28687 га, што на 0,1 % больш, чым у мінулым годзе.


У структуры пасяўных плошчаў, адзначыла начальнік аддзела статыстыкі Ельскага раёна Ганна Дубіна, найбольшую ўдзельную вагу – 43,7 % (12533 га) – складаюць зерневыя культуры і 42,2 % (12104 га) – кармавыя культуры. Тэхнічныя культуры займаюць 12,4 % (3562 га), бульба – 0,6 % (166 га), агародніна  – 1,1 % (322 га).



У параўнанні з мінулым годам агульная пасяўная плошча сельскагаспадарчых культур павялічылася ў двух гаспадарках раёна – КСУП «Ельскае Палессе» (на 9,3 %) і КСУП «Скараднянскі» – (на 10 %), што склала 5147 га і 4820 га адпаведна.



У агульным аб’ёме пасяўных плошчаў найбольшыя тэрыторыі ў КСУП «Ельск» (20,2 %), КСУП «Дабрынь» (19,7 %), КСУП «Саўгас «Камуніст» (17,9 %) і КСУП «Ельскае Палессе» (17,9 %).



Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *