Без прад’яўлення пашпарта сёння немагчымыя многія рэчы, пачынаючы ад простага набыцця валюты ў банку і заканчваючы шматлікімі адміністрацыйнымі працэдурамі. На жаль, многія людзі захоўваюць пасведчанне аб сваёй асобе вельмі легкадумна, неахайна. Не клапоцяцца належным чынам аб яго захоўванні – а потым раптам заўважаюць, што пашпарт знік…
Па каментарыі пра дзеянні людзей, страціўшых пашпарт, мы звярнуліся да старшага інспектара групы па грамадзянстве і міграцыі Ельскага РАУС Аляксандра РАМАНАВА.
– Калі чалавек згубіў пашпарт, напрыклад, за тыдзень–два да паездкі на мора. Што трэба рабіць?
Дакументы, якія спатрэбяцца пры аднаўленні пашпарта:
1) заява на выдачу пашпарта;
2) заява з указаннем абставін, пры якіх прапаў стары пашпарт;
3) 4 каляровыя фатаграфіі (40х50 мм), якія адпавядаюць тэхнічным патрабаванням;
4) калі ёсць дзеці, якія не дасягнулі 18-гадовага ўзросту, то неабходна прадставіць пасведчанне аб нараджэнні;
5) пасведчанне на вяртанне (калі пашпарт прапаў па-за межамі Беларусі);
6) дакумент, які пацвярджае аплату (0,5 базавай велічыні за афармленне новага дакумента і пры неабходнасці такая ж сума за тэрміновасць). Калі грама-дзянін знаходзіцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні, ён вызваляецца ад унясення платы.
– Што рабіць, калі ў чалавека выкралі пашпарт на тэрыторыі Беларусі?
– А калі галоўны дакумент прапаў за межамі нашай краіны?
– Уявім сітуацыю: чалавек купіў білеты на цягнік і праз некалькі дзён згубіў пашпарт…
– Здараецца, што згублены пашпарт знаходзіцца…
– На жаль, раз-пораз даводзі-цца сустракацца з бяздумнасцю людзей. Бывае і так: чалавек звярнуўся з заявай, што пашпарт згублены. Мы яе прынялі і ўнеслі ў базу звесткі аб тым, што ён несапраўдны. Пакуль робіцца новы пашпарт, знаходзіцца стары. Грамадзянін ні аб чым не заяўляе і спрабуе з ім перасячы дзяржаўную мяжу. Але паколькі стары дакумент ужо не мае ніякай сілы, то з ім выехаць немагчыма…
– Ці часта да вас звяртаюцца з просьбай аформіць новы пашпарт?
– За першыя шэсць месяцаў 2012 года мы прынялі 50 заяў аб згубе пашпарта. На жаль, многія людзі несур’ёзна ставяцца да галоўнага дакумента, захоўваючы яго як папала – у кішэні, у пакеце, адкуль яго можа вельмі лёгка выцягнуць злодзей…
Падрыхтавала Марына СУГАК