Сланечнікавы перыяд

Сельское хозяйство

Гаспадаркі Гомельшчыны вядуць рэалізацыю сланечніка для прамысловай перапрацоўкі. Спецыялізаваным прадпрыемствам ужо пастаўлена больш за 1062 тоны сямян.


Усяго ў гэтым годзе плануецца рэалізаваць 20 тысяч насення сланечніка. На палях Гомельшчыны працягваецца ўборка гэтай паўднёвай культуры, задзейнічаны збожжаўборачныя камбайны са спецыяльнымі прыстаўкамі. Сабраны ўраджай дастаўляецца на збожжасушыльныя комплексы гаспадарак, дзе праходзіць неабходную ачыстку і дапрацоўку.


У цэлым на Гомельшчыне ўжо ўбрана больш за 40 % плошчаў сланечніка, намалочана 8273 тоны насення, сярэдняя ўра-джайнасць складае  11 цэнтнераў з гектара. Найвышэйшая ўраджайнасць – у Ельскім, Рагачоўскім і Брагінскім раёнах вобласці.


Па аператыўных звестках Ельскага райсельгасхарчу на 16 кастрычніка, у раёне ўбрана 113 гектараў сланечніка, намалочана 162 тоны, сярэдняя ўраджайнасць – 14,3 цэнтнера з гектара,  у КСУП «Саўгас «Камуніст» – больш за 18 цэнтнераў з гектара.


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *