На кірмаш – у дзіцячы сад

Общество

На мінулым тыдні ў дзіцячым садзе № 2 г. Ельска «Залаты ключык» прайшоў асенні кірмаш.


У канцэртнай зале гучала музыка, стаялі багата накрытыя сталы з садавінай і агароднінай, дамашняй здобай, кампотамі, варэннем, салатамі, мёдам і грыбамі. Прадавалі на кірмашы і вышытыя сурвэткі, і вязаныя рэчы і самаробныя лялькі.


У мерапрыемстве актыўна ўдзельнічалі і выхавацелі, і дзеці, і бацькі. За ўтаргаваныя грошы для выхаванцаў набудуць спартыўны інвентар і развіваючыя гульні.


Асенні кірмаш у гэтай дашкольнай установе праводзіцца штогод. Яго асноўныя задачы – прыцягненне бацькоў да ўдзелу ў мерапрыемствах, якія праводзяцца ў дзіцячым садзе, су-працоўніцтва з бацькамі, сумесная творчая і працоўная дзейнасць дарослых і дзяцей.


Марына СУГАК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *