Проса просіць прасторы

Сельское хозяйство

У старажытнасці і зусім недалёкім мінулым каша, у тым ліку і пшаняная, складала аснову славянскай ежы. І ў нашыя дні яна застаецца адным з асноўных прадуктаў харчавання. Ужыванне круп тых відаў, якія можна вырошчваць у Беларусі, складае каля 80 тысяч тон у год: гэта крупы грэчневыя, аўсяныя, пярловыя, ячневыя, кукурузныя, пшанічныя,  манка, гарох і пшано.


Увага аграрыяў да проса ў апошні час значна ўзрасла: гэтая культура мае ўніверсальнае выкарыстанне, валодае высокім адаптыўным патэнцыялам, што вельмі важна ва ўмовах нашага надвор’я. Дзякуючы сваім біялагічным асаблівасцям, яна лепш за зерневыя выкарыстоўвае вільготнасць глебы, валодае такімі якасцямі, як засухаўстойлівасць, скараспеласць, доўгачасовасць захоўвання насення і інш.


Карысць пшана і страў з яго для чалавека даказана спецыялістамі. У шліфаваным пшане ўтрымліваецца 12 % бялка, 69 % вугляводаў. Бялок багаты рэчывамі, якія валодаюць лячэбнымі ўласцівасцямі і стымулююць рост маладога арганізма. Таму пшаняныя кашы асабліва карысныя дзецям.


На Ельшчыне проса вырошчваецца даволі даўно. Так, сёлета ў раёне ім было засеяна 140 гектараў: 70 га – у КСУП «Саўгас «Камуніст», 30 га – КСУП Дабрынь», 24 га – КСУП «Ельск», 15 га – КСУП «Падгалле». Сярэдняя ўраджайнасць сабранага ўраджаю склала 20 цэнтнераў з гектара. Проса ў нашым раёне вырошчваецца ў асноўным як кармавая культура,  частка зерня ідзе на птушкафабрыкі, частка – на зерне.


Падрыхтавала Ганна ГАЎРЫЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *