Хачу стаць выратавальнікам


Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Ельская раённая гімназія» цесна супрацоўнічае ў рамках міжведамаснага плана з раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях. Трэба сказаць, абедзве стараны прыкладаюць немалыя намаганні для плённага супрацоўніцтва. Так, нядаўна вучні пятага і шостага класаў Ельскай раённай гімназіі разам з настаўніцай Святланай Бычкоўскай пабывалі  на экскурсіі ў Ельскім РАНС.


Экскурсія была арганізавана ў сувязі з правядзеннем у гімназіі тыдня прафесійнай арыентацыі. Асноўная  мэта экскурсіі – знаёмства вучняў з прафесіяй выратавальнікаў, буднямі супрацоўнікаў РАНС. Пад час экскурсіі дзеці пазнаёміліся з узорамі пажарна-выратавальнай тэхнікі, ім дазволілі прымераць форму, некаторыя рэчы з абмундзіравання выратавальнікаў, жадаючыя нават маглі  сесці за руль пажарнага аўтамабіля. Супрацоўнікі РАНС расказалі вучням аб тым, колькі няшчасных выпадкаў адбылося ў раёне за апошні час па віне чалавека, растлумачылі правілы пажарнай бяспекі і іншае.


Хлопчыкам і дзяўчынкам экскурсія вельмі спадабалася. Яны змаглі на месцы атрымаць адказ на любое  пытанне. Напрыклад, вучням цікава было паслухаць, як ратуюць людзей у час стыхійных бедстваў і надзвычайных сітуацый. Акрамя таго, яны даведаліся, што для таго, каб стаць  выратавальнікамі, неабходна добра вучыцца, быць моцнымі духам, здаровымі целам і займацца спортам.


Жанна Рынгоўская



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *