Плынь гісторыі няспынная…

Общество

Плынь гісторыі  няспынная… Змяняюцца эпохі, грамадскія фармацыі… Забываюцца пэўныя падзеі, людзі, даты… Аднак Кастрычніцкую рэвалюцыю памятаюць усе, таму што яна па-сапраўднаму аказала вялікае ўздзеянне на лёсы цэлых народаў. З ёй непарыўна звязана гiсторыя Беларусi, бiяграфii нашых дзядоў i бацькоў…


7 лістапада ў нашай краіне адзначалася дзяржаўнае свята – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. З гэтай нагоды ў Ельску адбылося ўскладанне кветак і вянкоў да помніка Уладзіміру Ільічу Леніну прадстаўні-камі ўлады і працоўных калектываў горада.


Несумненна Вялiкi Кастрычнiк стаў эпахальнай падзеяй ХХ стагоддзя. Усё далей адыходзiм мы ад гэтай гiстарычнай даты, з цягам часу больш ясна асэнсоўваючы выбар мiльёнаў людзей, iх iмкненне да стварэння справядлiвага сацыяльнага ладу.


Як адзначыў у сваім выступленні на святочным мерапрыемстве, якое праходзіла у ГДК «Колас», старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Матузка, Кастрычніцкая рэвалюцыя змяніла лёс Беларусі, дала магутны імпульс сацыяльнаму і духоўнаму адраджэнню беларускага народа. Беларусы набылі дзяржаўнасць, стварылі высокатэхналагічную прамысловасць, сучасную сельскую гаспадарку, перадавую навуку і культуру. «Зараз сучасная Беларусь – суверэнная дзяржава. Наша краіна ўпэўнена крочыць па абраным народам шляху, адметнымі рысамі якога з’яўляюцца палітычная і эканамічная стабільнасць, грамадзянская згода, клопат аб людзях працы. Аддаючы даніну павагі гістарычным падзеям, мы прыкладзём максімум намаганняў і ўнясём свой уклад у развіццё нашай дзяржавы, дабрабыт і росквіт роднага краю. Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дастатку. Няхай вашы працоўныя дасягненні памнажаюць багацце нашай любімай Айчыны, нашай роднай Ельшчыны», – выказаў надзею і павіншаваў прысутных Сяргей Матузка.


У гарадскім Доме культуры «Колас» прайшоў святочны канцэрт. Музычныя віншаванні ў гэты дзень падарыў ельчанам народны калектыў – эстрадна-сімфанічны аркестр з горада Мазыра пад кіраўніцтвам Сяргея Алая.


Таццяна Петрухно



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *