Каб памяталі, каб шанавалі

Общество

Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 69-ай гадавіне вызвалення горада Ельска і Ельскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прайшлі на гэтым тыдні ва ўстановах адукацыі і культуры.


«Мая зямля, абпаленая вайной» – пад такой назвай арганізавана кніжная выстава ў раённай бібліятэцы. «Кнігі, фотаздымкі, успаміны ветэранаў, запісаныя работнікамі бібліятэкі, вызываюць цікавасць у наведвальнікаў. З асаблівым захапленнем чытачы знаёмяцца з кнігамі па ваеннай тэматыцы», – расказала Надзея Суткаленка, дырэктар раённай бібліятэкі.


Ва ўстановах адукацыі былі праведзены тэматычныя ўрокі, выставы, відэа-прэзентацыі, прысвечаныя вызваленню горада Ельска і Ельскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Таксама навучэнцамі школ арганізавана акцыя «Ветэран жыве побач», у ходзе якой адбыліся сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны.


11 студзеня ў горадзе Ельску і населеных пунктах раёна прадстаўнікамі ўлады, працоўных калектываў, а таксама школьнікамі былі ўскладзены вянкі і кветкі да помнікаў і абяліскаў воінам, якія вызвалілі наш край ад фашысцкай навалы,  да брацкіх магіл партызан і мірных жыхароў, што аддалі сваё жыццё за мір і незалежнасць Айчыны.


Аляксандр Смоляр



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *