«Народны голас» – газета пра нас

Общество

Падведзены вынікі аб’яўленага рэдакцыяй раённай газеты «Народны голас» конкурса сярод паштальёнаў сельскіх і гарадскіх ад-дзяленняў сувязі за лепшыя паказчыкі ў падпісцы на раённую газету на першае паўгоддзе 2013 года.


Лепшыя паказчыкі ў падпісной кампаніі сярод паштальёнаў сельскіх ад-дзяленняў сувязі атрымаліся ў паштальёна аддзялення паштовай сувязі вёскі Дуброва Любові Петралай.


Сярод распаўсюджвальнікаў гарадскіх АПС лепшыя вынікі ў паштальёна гарадскога аддзялення сувязі № 2 Веранікі Саладнічэнка.


– Раённая газета «Народны голас» – гэта газета пра нас, – упэўнена Любоў Петралай. – Таму людзей не трэба прымушаць выпісваць яе: падпісчыкі аддзялення сувязі ў Дуброве, думаю, і ва ўсім раёне наогул, з задавальненнем робяць гэта. Толькі ў «Народным голасе» можна знайсці многа разнастайнай цікавай і карыснай інфармацыі. І дзецям, і дарослым у раёнцы можна знайсці тое, што адпавядае іх інтарэсам і захапленням.


Лепшым распаўсюджвальнікам «Народнага голасу» былі ўручаны грашовыя прэміі ад рэдакцыі раённай газеты.


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *