Новая МТФ – у другім паўгоддзі

Сельское хозяйство

У другой палове 2013 новая малочнатаварная ферма ў КСУП «Дабрынь» Ельскага раёна будзе ўведзена ў эксплуатацыю.


Будаўніцтва дадзенага аграпрамысловага аб’екта ажыццяўляецца ў рамках рэалізацыі рэспубліканскай праграмы развіцця малочнай галіны на 2010–2015 гады і цалкам фінансуецца за кошт сродкаў Гомельскага абласнога бюджэту.


На новай МТФ будзе ўзведзена пяць кароўнікаў палепшанага ўтрымання жывёлы і два малочныя блокі, аснашчаныя сучасным даільным і халадзільным абсталяваннем. Пасля канчатковага ўвядзення ў эксплуатацыю МТФ «Дабрынь» тут будзе ўтрымлівацца 1780 галоў буйной рагатай жывёлы, з іх 600 галоў дойнага статку.


Будаўнічыя работы вядуцца работнікамі Ельскай ПМК-96. Па апошніх дадзеных, ужо праведзена больш за 30 % усіх будаўніча-мантажных работ.


Падрыхтавала Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *