Калі ласка, у чыталку!

Общество

Чытальную залу Ельскай раённай бібліятэкі наведвае шмат людзей. Штодзень тут можна ўбачыць вучняў-старшакласнікаў, студэнтаў, дарослых. Кожны можа знайсці патрэбную інфармацыю.

Па словах бібліятэкаркі Людмілы Трафімавай, у чытальнай зале дастаткова літаратуры і друкаваных сродкаў на любы густ. Напрыклад, вучні заўсёды могуць знайсці дадатковыя матэрыялы па школьных прадметах і выкарыстаць іх пры напісанні сачыненняў або рэфератаў. Шматлікія энцыклапедычныя выданні, слоўнікі, сучасныя даследаванні – была б толькі ахвота чытаць! Студэнты таксама знаходзяць патрэбную літаратуру па эканоміцы, псіхалогіі, бухгалтарскім уліку і г. д.  Цікавыя кніжкі знойдуцца і для маленькіх чытачоў, а для дарослых – часопісы і газеты, якія не кожнаму па кішэні выпісаць дадому.


Акрамя таго, у чытальнай зале раённай бібліятэкі наведвальнікам прадастаўляюцца платныя паслугі па ксеракапіраванні і сканіраванні, наборы і раздрукоўцы тэкстаў, а таксама карыстанне кнігамі з чытальнай залы дома.

Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *