Сеем-сеем, засяваем…

Сельское хозяйство

416282Гаспадаркі Гомельскай вобласці, па дадзеных на 6 мая,  пасеялі кукурузу на плошчы больш за 134 тысячы гектараў, што складае амаль 50 % плана. Цалкам завершана сяўба кукурузы на зерне, якая сёлета будзе вырошчвацца на плошчы 70 тысяч гектараў па вобласці.

На Ельшчыне кукурузы на зялёную масу запланавана пасеяць 7800 гектараў. На 6 мая пасеяна 2534 гектары.

У КСУП «Ельск» на зялёную масу запланавана пасеяць 1535 гектараў кукурузы. На сяўбе гэтай культуры заняты Генадзь Раменнікаў – адзін з самых вопытных і адказных механізатараў. У дзень Генадзь Леанідавіч засявае прыкладна 30 гектараў, а калі поле роўнае, то і 40 гектараў можа засеяць. Дзякуючы сваёй руплівасці і стараннасці Генадзь Раменнікаў штогод з’яўляецца адным з лідараў пасяўной кампаніі не толькі ў сваёй гаспадарцы, але і наогул у раёне.

Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *