Зарад эмоцый для хлебаробаў

Сельское хозяйство

Зараз вельмі напружаны час у хлебаробаў. Ураджай трэба прыбраць у сціслыя тэрміны і без страт. Часу для адпачынку ў іх практычна няма, хіба што толькі кароткія хвіліны абеду. Такія хвіліны імкнуцца выкарыстоўваць работнікі культуры, каб падняць настрой хлебаробам, зарадзіць іх станоўчымі эмоцыямі. У полі яны заўсёды жаданыя госці.

P1000458
Вось на мінулым тыдні самадзейныя артысты Рамязоўскага сельскага Дома культуры адправіліся на поле, туды, дзе цяпер самая гарачая пара, дзе працуюць на хлебнай ніве камбайнеры КСУП «Ельск». Прыехалі госці ў абедзены перапынак, і трэба зазначыць, што за гэты кароткі час змаглі падняць настрой механізатарам.
Самадзейныя артысты выступілі перад камбайнерамі з канцэртам, выканалі папулярныя і народныя песні, прыпеўкі.

У час уборкі збожжавых паездкі ў поле работнікі культуры Ельшчыны лічаць не толькі грамадскім, але і грамадзянскім абавязкам. Такім чынам яны ўносяць свой уклад у агульны хлебны каравай раёна.

Таццяна Петрухно



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *