«Дзіцячыя» павялічыліся

Общество

У Беларусі з 1 жніўня бягучага года павялічыліся дзіцячыя дапамогі. Нагадваем, што ў сувязі з уступленнем у сілу новай рэдакцыі закона «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей» з 1 студзеня 2013 года памер дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў дыферэнцыруецца ў залежнасці ад колькасці дзяцей, якія выхоўваюцца ў сям’і. На першае дзіця ён складае 35 % сярэднямесячнай заработнай платы, на другое і наступных дзяцей – 40 %. Дапамога на дзіця-інваліда назначаецца і выплачваецца ў памеры 45 % сярэднямесячнай заработнай платы незалежна ад чарговасці нараджэння дзяцей у сям’і.

cms-image-000084826
Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, сярэднямесячная заработная плата работнікаў за II квартал 2013 года склала Br5 млн 10 тыс. 660. Адпаведна, у жніўні – кастрычніку памер штомесячнай дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў складае на першае дзіця – Br1 млн 753 тыс. 700, на другое і наступных дзяцей – Br2 млн 4 тыс. 300, на дзіця-інваліда ва ўзросце да 3 гадоў – Br2 млн 254 тыс. 800.

Тым, хто пражывае на тэрыторыі радыёактыўнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення або з правам на адсяленне, дапамога па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, як і раней, назначаецца і выплачваецца ў памеры 150 % да ўстаноўленага законам.

Пастановай Савета Міністраў зацверджаны новы бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ) – з 1 жніўня па 31 кастрычніка бягучага года ён складае Br1 млн 26 тыс. 290. Новы БПМ павысіўся на 5,4 % да нарматыва, які дзейнічае з 1 мая па 31 ліпеня 2013 года (Br974 тыс. 110). На такую ж велічыню ўзрастаюць памеры некаторых відаў дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей.

Так, аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці (10 БПМ) складзе ў жніўні–кастрычніку Br10 млн 262 тыс. 900, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей (14 БПМ) – Br14 млн 368 тыс. 100. Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, складзе Br1 млн 26 тыс. 300 (100 % БПМ). Штомесячная дапамога на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем’яў, якiя вызначаюцца заканадаўствам, на дзіця-інваліда (70 працэнтаў БПМ) у жніўні–кастрычніку складае Br718 тыс. 400, на іншых дзяцей у сям’і (50 працэнтаў БПМ) – Br513 тыс. 100; штомесячная дапамога па догляду дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў (100 працэнтаў БПМ) – Br1 млн 26 тыс. 300; штомесячная дапамога на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванае ВІЧ, (70 % БПМ) – Br718 тыс. 400.

Па матэрыялах БЕЛТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *