Пачалася ўборка кукурузы

Сельское хозяйство

Сельскагаспадарчыя арганізацыі Беларусі ўжо пачалі ўборку кукурузы. Як адзначылі ў Мінсельгасхарчы, у бягучым годзе ўборка кукурузы на зерне пачалася прыкладна на тры тыдні раней, чым у мінулым годзе, што абумоўлена больш раннім яе выспяваннем.
DSC_9876
У 2013 годзе ўборачная плошча кукурузы на сілас і зялёны корм у рэспубліцы складае 761,5 тыс. га. Аб’ём нарыхтоўкі зялёнай масы прагназуецца на ўзроўні больш як 20 млн тон.

Уборку кукурузы на зерне на бягучым тыдні пачалі сельскагаспадарчыя арганізацыі Гомельскай вобласці. Па словах старшыні аблвыканкама Уладзіміра Дворніка, рэгіён мае ўсе магчымасці кампенсаваць за кошт кукурузы недабор зерня каласавых культур. Таму неабходна максімальна эфектыўна правесці ўборку зерня кукурузы, каб валавы паказчык па зборы зерня ў цэлым не быў ніжэйшым за мінулагодні.

У гэтым годзе на Гомельшчыне кукурузай было засеяна амаль 280 тысяч гектараў, у тым ліку на 80,9 тысячы гектараў яна вырошчваецца па зерневай тэхналогіі. Не выключана, што частка яе пасеваў на сілас можа быць пераведзена ў зерневую групу. З-за недахопу вільгаці кукуруза спее нераўнамерна. Калі на нізкіх мясцовасцях яна яшчэ зялёная, то на пясчанай глебе пачаткі ўжо паспелі. Кіраўнік вобласці даручыў аблсельгасхарчу арганізаваць у сельгаспрадпрыемствах выбарачную ўборку кукурузы літаральна на кожным полі.

Па стану на 21 жніўня, у Гомельскай вобласці кукуруза на зерне ўбрана на 2,2 тыс. га, што складае 3 % да плану. Намалот склаў 15,4 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 70,7 ц/га.

У Ельскім раёне сёлета пасеяна 2 тысячы гектараў кукурузы на зерне і амаль 8 тысяч на зялёную масу. Да ўборкі зерня кукурузы прыступілі ў КСУП «Саўгас «Камуніст», КСУП «Скараднянскі», ДП «Ельскае Палессе» і КСУП «Дабрынь». Па стану на 22 жніўня, убраны 65 гектараў, сабрана 460 тон пры сярэдняй ураджайнасці 70,7 ц/га.

Ганна Булаўка



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *