Дома і сцены дапамагаюць


Пасля заканчэння навучальнай установы нехта з выпускнікоў шукае працоўнае месца сам, а хтосьці спадзяецца на размеркаванне. Марыя Фрыму – выпускніца Лоеўскага педагагічнага каледжа – вырашыла вярнуцца працаваць у родную вёску Валаўск.
Фриму2getImage
Чатыры гады дзяўчына вучылася і жыла ў Лоеве. Вучоба і жыццё ў горадзе ёй вельмі падабаліся. Па сваёй натуры Марыя актыўная, адкрытая да ўсяго цікавага.

– Як і большасць студэнтаў, я хацела б пасля заканчэння каледжа застацца ў горадзе,– шчыра прызнаецца яна. – Але так склалася, што я буду працаваць у роднай вёсцы, вучыць сваіх маленькіх аднавяскоўцаў, і ніколькі пра гэта не шкадую. Наадварот, я задаволена тым, што цяпер у любы момант магу звярнуцца за дапамогай і падтрымкай да знаёмых настаўнікаў.

Пакуль што дзяўчына не хоча загадваць, што ж будзе пасля адпрацоўкі , ці захоча яна звязаць сваю будучыню з жыццём роднай вёскі, выйсці тут замуж і нарадзіць дзяцей. Але два гады працы ў глыбінцы Палесся яна збіраецца правесці так, каб было што ўспомніць і чым ганарыцца.

Анастасія Бяляк



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *