Выпрабаванне холадам

Сельское хозяйство

Анамальнае цяпло на пачатку зімы прывяло да цвіцення вербалозу і некаторых садовых кветак. Але зіма вярнулася і адразу ўзяла ўладу ў свае рукі: задзьмуў сівер, ударылі моцныя маразы, слупок тэрмометра папоўз уніз. У мінулыя выхадныя ў Ельску былі зафіксаваны замаразкі да мінус 27, а ў Валаўску і бліжэй да Зашыр’я – аж каля 30 градусаў ніжэй за нуль.

ozimye
У такі холад адмаўляецца працаваць тэхніка, перамярзаюць калодзежы і вадаправод. А ці былі падрыхтаваны да такіх маразоў пасевы азімых? З гэтым пытаннем мы звярнуліся да начальніка Ельскай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводству, карантыне і ахове раслін Андрэю Дубадзелу:

– Моцныя маразы прыйшлі ўжо пасля таго, як глеба прамерзла і на яе выпаў снежны покрыў, які саставіў каля 20–22 сантыметраў. Гэтага дастаткова, каб пасевы захаваліся да вясны.

Ацэньваць стан азімых яшчэ ранавата. На зімоўку азімых можа паўплываць многа знешніх прычын.

Напрыклад, недастаткова прамерзлая да выпадзення снегу зямля прыводзіць да інтэнсіўнага расходу пажыўных рэчываў і, як вынік, да аслаблення раслін. Не скаваная пад снегам маразамі глеба – гэта яшчэ і спрыяльныя ўмовы для развіцця розных захворванняў азімых, такіх, як выправанне ці снежная цвіль. У мінулым годзе такі пачатак зімы прывёў да таго, што загінулі 1500 гектараў азімых, ці 15 % ад усіх пасяўных плошчаў. Зараз маразы 10–15 градусаў. Таму становішча азімых павінна нармалізавацца.

У нас на кантролі стан пасеваў зерневых азімых і азімага рапсу, а таксама таўшчыня снежнага покрыва. Дакладную адзнаку аб тым, як перазімавалі расліны, можна будзе даць не раней, чым у лютым–сакавіку, калі будзе праведзены аналіз маналітаў.

Алесь Таполя



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *