Дэпутат займаецца агульнымі пытаннямі, ён дапамагае выканаўчай уладзе вырашаць пытанні рэгіёна


Больш за 50 працэнтаў выбаршчыкаў абавязкова прыйдуць на выбарчыя ўчасткі на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў. Такое меркаванне выказала журналістам старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

8312
Такая яўка выбаршчыкаў чакаецца нават нягледзячы на тое, што яе парог на мясцовых выбарах адменены. «Больш за 50 працэнтаў абавязкова прыйдуць на выбарчыя ўчасткі. У нас пакуль менш і не ходзяць. Выбраныя мясцовыя органы ўлады будуць легітымныя, перш за ўсё, з маральнага пункту гледжання, гэта значыць падтрыманы большасцю выбаршчыкаў», — сказала Лідзія Ярмошына.

 

Бягучую выбарчую кампанію яна ахарактарызавала як больш жывую і цікавую ў параўнанні з мясцовымі выбарамі 2010 года. Свой эфект прынесла, напрыклад, такое новаўвядзенне, як рассылка выбаршчыкам разам з запрашэннем на выбары інфармацыі аб кандыдатах у дэпутаты. Што датычыцца іншага новаўвядзення — прадастаўленай кандыдатам у дэпутаты магчымасці адкрыцця выбарчых фондаў, то практыка паказала недастатковую падрыхтаванасць выбарчых камісій. «Не вельмі добра навучылі выбарчыя камісіі вядзенню кантролю рахункаў, якія ствараюць кандыдаты. Усе гэтыя фінансавыя пытанні новыя і камісіі толькі вучацца, спасцігаюць азы», — канстатавала Лідзія Ярмошына.

Старшыня ЦВК па традыцыі галасуе датэрмінова, у тым ліку і для таго, каб паглядзець, як гатовы выбарчыя камісіі да датэрміновага галасавання.

Адказваючы на пытанне, чаго яна чакае аб будучага дэпутата, які будзе прадстаўляць яе інтарэсы ў Мінгарсавеце, Лідзія Ярмошына падкрэсліла: галоўнае — каб выбраны дэпутат быў прыстойным, прафесійным чалавекам, які імкнецца працаваць і дапамагаць свайму рэгіёну.

Кіраўнік ЦВК нагадала, што дэпутат не з’яўляецца асабістым прадстаўніком таго ці іншага канкрэтнага выбаршчыка і не абавязаны хадзіць ад яго імя па кабінетах. «Калі вам патрэбны асабісты абаронца — найміце адваката. Дэпутат займаецца агульнымі пытаннямі, ён дапамагае выканаўчай уладзе вырашаць пытанні рэгіёна. Ён грамадскі работнік, прадстаўнік грамадскасці ў органах улады», — адзначыла яна.

     Датэрміновае галасаванне ў Беларусі прадоўжыцца па 22 сакавіка ўключна.

    Дзень выбараў назначаны на 23 сакавіка



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *