Я – грамадзянін Беларусі

Образование

У рамках рэспубліканскай акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» праведзены шэраг конкурсаў грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці, у якім прынялі ўдзел вучні «Рамязоўскай школы.

Вучань 10 класа Юрый Гуд прадставіў наш раён у краязнаўчай акцыі «Збяры Беларусь у сваім сэрцы». У рамках гэтай акцыі Юрый пабываў у шэрагу населеных пунктаў Брэсцкай і Гродзенскай абласцей і ў горадзе Пінску, дзе зняў 2 відэафільмы, за якія быў узнагароджаны Дыпломам пераможцы і пуцёўкай у Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня».

Кузнецова-Дарья1
Конкурс дзіцячых вучэбна-даследчых праектаў «Я родным краем ганаруся» прайшоў у НДЦ «Зубраня». Пры адборы ўдзельнікаў перавага аддавалася тым школам, на базе якіх працуюць школьныя музеі. У гэтым конкурсе прыняла ўдзел вучаніца 10 класа Дар’я Кузняцова. Дар’я з годнасцю прадставіла Ельшчыну ў намінацыі «Невычэрпныя крыніцы гісторыі» і была ўзнагароджана Дыпломам II ступені.

На абласны конкурс навукова-даследчай работы «Дакументальны сведка вайны» у рамках героіка-патрыятычнай акцыі «Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што не ведаем вайны» сваю работу прадставіла вучаніца 10 класа Аліна Каркошка. Аліна разам з настаўнікам гісторыі Людмілай Трошка вывучалі архіўныя дакументы і сустракаліся з удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Вынікам працы стаў відэафільм, за які ў намінацыі «Сямейная рэліквія» Аліна была ўзнагароджана Дыпломам пераможцы.

Удзельнікі конкурсаў атрымалі дастойную ўзнагароду – адпачынак у дзіцячым цэнтры «Зубраня», які быў насычаны цікавымі сустрэчамі, конкурсамі, акцыямі і, вядома ж, вучобай. Гэты адпачынак пакінуў у дзяцей шмат прыемных уражанняў.

Анастасія Бяляк



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *