Спартыўны азарт

Спорт

Наталля Бельская, вучаніца Скараднянскай школы, абаяльная, разумная, цікавая дзяўчынка, натура захопленая і мэтанакіраваная. Яна, вытрымліваючы немалыя нагрузкі на ўроках, заўсёды знаходзіць час, каб паўдзельнічаць у раённых і абласных мерапрыемствах па тэнісу. Сярод аднакласнікаў знаходзіцца ў ліку лідараў.

Н.-Бельская-jpg
– З маленства я была зацікаўлена рознымі відамі спорту. Гуляла ў футбол і настольны тэніс. І атрымлівала ад гэтага неверагоднае задавальненне. А калі ў школьных мерапрыемствах удзельнічала мая старэйшая сястра, то я ў гэтым ёй па-добраму зайздросціла. Мне таксама хацелася падрасці і прыняць удзел у нечым падобным.
У школе, раёне, вобласці я гуляю ў настольны тэніс. Гэта вельмі цікавы від спорту, у якім неабходна праяўляць хуткую рэакцыю, добрую каардынацыю рухаў, канцэнтраваць хутка сваю ўвагу.
Ужо з пятага класа на мяне звярнуў увагу настаўнік фізічнай культуры Віктар Цымбаліст. Менавіта ён дапамог мне трапіць у лагер, дзе я пазнаёмілася з трэнерам, які запрасіў мяне ў школу алімпійскага рэзерву. Па яго выкліках мне давялося ўжо два разы пабываць на зборах, дзе я вучылася вольнай барацьбе. Акрамя асалоды і фізічнага здароўя, заняткі спортам падарылі мне шмат цікавых сяброў, з якімі я пазнаёмілася на спаборніцтвах. Мару аб тым, што пасля заканчэння сёмага класа мяне запросяць на вучобу ў школу алімпійскага рэзерву. Ва ўсім гэтым я вельмі ўдзячна свайму школьнаму настаўніку, які, як мне здаецца, і вырашыў мой дальнейшы лёс.
Пагутарыўшы з Наталляй, я даведалася, што ёсць у яе і заняткі для душы, якія ніяк не адбіваюцца на вучобе, а хутчэй дапамагаюць і натхняюць дзяўчынку займацца любімай справай.

Анастасія Бяляк



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *