Святая справа – вырасціць і ўбраць хлеб

Общество

Вось і настала самая гарачая, напружаная і адказная пара для працаўнікоў вёскі – уборка ўраджаю. У гэтай справе ў хлебаробаў на рахунку кожная хвіліна, кожны каласок.

DSC06758
Уборачная кампанія раёна стартавала ў КСУП «Скараднянскі», дзе прайшло святочнае мерапрыемства «Зажынкі», прысвечанае пачатку збору ўраджаю. Нягледзячы на тое, што ўжо даўно лепшымі збожжавых збіраюць з дапамогай магутных камбайнаў, кожны год у поле выходзяць жанчыны ў нацыянальных касцюмах і, выконваючы народныя жніўныя песні, сярпамі жнуць каласы і вяжуць першы сноп. Такая традыцыя. Таму прама ў полі ўдзельніцы народнага фальклорнага калектыву «Валошкі» з Валаўскага цэнтра народных традыцый пачуццёвай «зажыначнай» песняй упрыгожылі пачатак уборкі ўраджаю. Першыя сжатыя каласы з лепшымі пажаданнямі і надзеяй на добры ўраджай жнеі ўручылі кіраўніку гаспадаркі КСУП «Скараднянскі» Васілю Касенка (на здымку).

DSC06739
– Кожны вырашчаны колас – гэта вынік вашай нялёгкай працы, – звярнуўся да хлебаробаў Васіль Іванавіч. – Таму мы павінны прыкласці максімум намаганняў і своечасова, не страціўшы ні адзінага зярнятка, сабраць ураджай.
Таксама галоўных герояў свята – камбайнераў і механізатараў – і ўсіх прысутных павіншавалі са святам і пажадалі здароўя, дабрабыту і выканання ўсіх планаў старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Георгій Цык, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Святлана Данільчук і першы сакратар РА ГА «БРСМ» Ірына Шаўчук, настаяцель Храма святога пакутніка Дзмітрыя Салунскага іерэй Віктар.
Пасля традыцыйнага бласлаўлення камбайны гаспадаркі роўнай шарэнгай, як караблі, паплылі па залацістых хвалях поля, набіраючы ў бункеры збожжа новага ўраджаю.

Жанна Дзянісава



2 комментария по теме “Святая справа – вырасціць і ўбраць хлеб

  1. И в прошлом году эти женщины зажинали. Что другим хозяйствам слабо провести зажинки?

  2. А может быть один и тот же сценарий и песни на все года?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *