Тэхніку – на зімоўку

Сельское хозяйство

У сувязі з завяршэннем палявых работ у сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна праводзіцца заключны этап пастаноўкі машын, якія выкарыстоўваюцца сезонна, на доўгае захоўванне.

PC070079
У механізатара тэхніка не выходзіць з ладу гадамі, калі ён спраўна за ёй глядзіць. Збожжа з палёў прыбралі – патрэбна пачысціць і змазаць усе дэталі камбайнаў і паставіць іх у ангар да будучай вясны. Гэта ж тычыцца і не менш дарагіх кормаўборачных камбайнаў і прычапной тэхнікі.
На сённяшні дзень не ўсе збожжаўборачныя камбайны ў гаспадарках пастаўлены на захоўванне. У некаторых сельгаспрадпрыемствах завяршаецца ўборка кукурузы на зерне і тэхніка яшчэ задзейнічана на палях (уздым зябліва, унясенне ўгнаенняў, вываз арганікі).
З мэтай своечасовай пастаноўкі сельскагаспадарчай тэхнікі на захоўванне, падаўжэння тэрміну службы машын, а таксама якаснай падрыхтоўкі да веснавых палявых і ўборачных работ у 2015 годзе ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна будзе праведзены агляд-конкурс.

Алесь ТАПОЛЯ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *