Завяршаецца сеў азімых

Сельское хозяйство

Гаспадаркі Гомельскай вобласці завяршаюць сеў азімых культур на зерне. Азімыя пшаніца, трыцікале і жыта займуць у рэгіёне 172,4 тыс. гектараў пасяўных плошчаў.

 

DSC06051
Акрамя таго, азімымі засеяны палі, якія вясной будучага года будуць выкарыстоўвацца ў якасці зялёнай падкормкі для грамадскага пагалоўя буйнарагатай жывёлы. Як адзначаюць спецыялісты, гэтыя пасевы ў пэўнай ступені выконваюць і функцыю страхавання. У выпадку масавай гібелі ў зімні перыяд пасеваў азімых, размешчаных на асноўных плошчах, магчымы варыянт перавода ўчасткаў, прызначаных на зялёны корм, у збожжавую групу.
Як паведамілі спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, азімымі збожжавымі ў гаспадарках Ельскага раёна сёлета плануецца засеяць 11300 гектараў плошчаў. На 1 кастрычніка бягучага года ўжо засеяна 7200 гектараў, што складае 64 % да плану. Лідарамі ў раёне па севу азімых з’яўляюцца аграрыі КСУП «Саўгас «Камуніст» (засеяна ўжо 70 % ад запланаванага) і земляробы КСУП «Дабрынь» (засеяна 60 % ад запланаванага).

Жанна Рынгоўская



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *