Сталіца абласных «Дажынак» чакае гасцей


Неўзабаве горад Буда-Кашалёва прыме гасцей рэгіянальнага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі–2014». Свята пройдзе 14 лістапада бягучага года.

Дажынки-2
У гэтыя дні ўносяцца апошнія штрыхі да святочнага партрэта сталіцы абласных «Дажынак». Актыўна ўдзельнічаюць не толькі будаўнікі, але і мясцовыя жыхары ў навядзенні парадку на сацыяльна значных аб’ектах раённага цэнтра, якія ў час фестывалю стануць галоўнымі пляцоўкамі свята.

IMG_3321
Асноўны аб’ём работ па падрыхтоўцы горада да аграрнага свята ўжо скончаны, растлумачылі арганізатары фестывалю-кірмашу. Праведзена маштабнае добраўпарадкаванне цэнтральнай часткі, пад’язных шляхоў, дарог і вуліц.
На гарадской плошчы збудаваны першы ў Буда-Кашалёве фантан. Яго ўрачыста адкрыюць у дні святкаванняў. Таксама завершаны этап рэканструкцыі сярэдняй школы № 1, якая стане адной з пляцовак фестывальных мерапрыемстваў.
Яна Іванова



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *