Перамога дзяўчат-біятланістак

Общество Спорт

 

Каманда Беларусі без штрафных кругоў з сямю дадатковымі патронамі атрымала перамогу ў эстафетнай гонцы дзяўчат (да 19 гадоў) 3х6 км, якая 23 лютага адбылася на чэмпіянаце свету-2015 па біятлоне сярод юнакоў і юніёраў у спартыўным комплексе «Раўбічы».

биатлон

За каманду Беларусі выступалі Дзінара Алімбекава, Ганна Сола і Дар’я Блашко. Гаспадыні трасы сталі лепшымі з рэзультатам 51 мін 50,2 сек. У каманднай скарбонцы беларускай зборнай гэта ўжо другі медаль вышэйшай вартасці. Раней званне чэмпіёнкі ў спрынце дзяўчат на 6 км заваявала Дар’я Блашко.

На думку трэнераў, гэтыя тры беларускія біятланісткі яшчэ могуць прыбавіць па ходзе сусветнага форуму.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *