Прэзентацыя кнігі Рыгора Бабчанка з Ельскага раёна

Личности Общество

Ордэн «Вернасць і вера», медаль «За заслугі», заснаваныя міжнародным дабрачынным фондам «Сям’я – Яднанне – Айчына», грамадскім саветам па пытаннях маральнасці ў Беларусі, рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем «Бацькі і настаўнікі – за адраджэнне праваслаўнай асветы» – гэта далёка не поўны пералік узнагарод, якімі адзначаны наш зямляк Рыгор Бабчанок.

IMG_0066
У 2012 годзе з’явіўся першы вершаваны зборнік Рыгора Бабчанка пад назвай «Асалода», у які ўвайшлі самыя адмысловыя вершы пра зямлю і тых людзей, што на ёй шчыруе, пра хараство роднага краю і мілых сэрцу палескіх лясоў і палёў.

Нядаўна выйшаў у свет новы паэтычны зборнік Рыгора Уладзіміравіча «Вяртанне», які ўзбагаціў беларускую паэтычную скарбонку.

IMG_0002

IMG_0015

IMG_0023

IMG_0034

IMG_0042

IMG_0056

IMG_0080

Прэзентацыя яго прайшла на мінулым тыдні ў гарадскім Доме культуры «Колас». На мерапрыемства прыйшлі ельчане, якія цэняць родную мову, паважаюць чалавека-творцу, цікавяцца сучаснай культурай і вершаваным словам. Прыехалі на прэзентацыю і верныя сябры-землякі аўтара — Міхаіл Кадыраў-Бароўскі, доктар сельскагаспадарчых навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, намеснік дырэктара Рэспубліканскага навукова-даследчага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут землеробства і селекцыі Нацыянальнай акадэмііі навук Беларусі»; Уладзімір Ліпскі, галоўны рэдактар часопісаў «Вясёлка» і «Буся», член саюза пісьменнікаў Беларусі; Аляксандр Шаўко, карэспандэнт «Сельскай газеты».

Таццяна Петрухно



3 комментария по теме “Прэзентацыя кнігі Рыгора Бабчанка з Ельскага раёна

  1. Хорошее мероприятие получилось! Мне понравилось.

  2. Где можно купить эту книгу? Очень хочу ее почитать!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *