Беларусь – Пакістан: пашырыць двухбаковае супрацоўніцтва

Актуальное Местные власти

Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 28–29 мая правёў афіцыйныя перагаворы з Прэзідэнтам Пакістана Мамнунам Хусэйнам, сустрэчу з прэм’ер-міністрам гэтай краіны ў час двухдзённага афіцыйнага візіту ў Пакістан.

18_pakistanN

У гэтыя дні ў Пакістане працавала вялікая беларуская дэлегацыя, якая ўключала як міністраў, так і прадпрымальнікаў, кіраўнікоў дзяржаўных і прыватных беларускіх прадпрыемстваў. У час візіту Прэзідэнта Беларусі ў Пакістан падпісана каля двух дзясяткаў дакументаў, якія дадуць магчымасць значна пашырыць двухбаковае супрацоўніцтва краін.
Кіраўнік беларускай дзяржавы звярнуў увагу на тое, што ў Беларусі і Пакістана вельмі эфектыўна развіваюцца адносіны. «У нас няма практычна ніякіх праблем у сферы палітыкі, мы супрацоўнічаем у міжнародных арганізацыях, падтрымліваем адзін аднаго. Я лічу, гэтым шляхам трэба ісці, падцягваючы да гэтага супрацоўніцтва і дэпутатаў, і кіраўнікоў ведамстваў. Што датычыцца эканомікі, тут нам трэба сур’ёзна папрацаваць», – сказаў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка расказаў па выніках перагавораў журналістам аб дамоўленасці аб тым, што прыкладна ў жніўні прэм’ер-міністр Пакістана прыедзе ў Беларусь з вялікай дэлегацыяй. Напярэдадні ў Мінску пройдзе пасяджэнне дзелавога савета і міжурадавай камісіі, дзе будуць падрабязна прааналізаваны дамоўленасці, дасягнутыя ў час цяперашняга візіту кіраўніка беларускай дзяржавы ў Пакістан. Акрамя таго, бакі дамовіліся, што Беларусь таксама прыме некалькі груп спецыялістаў Пакістана, каб маючы адбыцца візіт прэм’ер-міністра быў маштабным і гістарычным.
Беларускі бок асабліва зацікаўлены ў тым, каб, прыйшоўшы ў Беларусь, Пакістан стварыў сучасныя швейныя, тэкстыльныя вытворчасці, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. «У вас вялікі вопыт у гэтым. У нас жа ёсць для гэтага вельмі добрая база. І мы гатовы да стварэння з вамі ў цэнтры Еўропы сумесных вытворчасцей», – адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. «Ваша прадукцыя з гэтых прадпрыемстваў, наша сумесная прадукцыя будзе карыстацца вялізным попытам. Гэта той тавар, якога сёння не хапае на прасторы былога Савецкага Саюза, і мы яго завозім з розных краін. Думаю, што ваша прадукцыя будзе канкурэнтна і на еўрапейскім рынку», – лічыць Прэзідэнт Беларусі.
Падводзячы вынікі праведзеных у Ісламабадзе перагавораў, Наваз Шарыф звярнуў увагу на іх плённы характар, бакі абмеркавалі ўзаемадзеянне ва ўсіх сферах, у прыватнасці ў гандлі, прамысловасці, сельскай гаспадарцы, інвестыцыях, культуры, адукацыі, а таксама разгледзелі магчымасці пашырэння кантактаў паміж людзьмі. Прэзідэнт Беларусі і прэм’ер-міністр Пакістана дасягнулі дамоўленасці па рэалізацыі некаторых новых ініцыятыў.
«Мы дамовіліся актывізаваць наша ўзаемадзеянне паміж парламентамі дзвюх краін і пацвердзілі ўзаемную гатоўнасць умацоўваць і пашыраць кантакты паміж людзьмі», – сказаў прэм’ер-міністр.
На сустрэчы былі таксама закрануты пытанні рэгіянальнага і глабальнага ўзаемадзеяння. Бакі дамовіліся развіваць міжрэгіянальнае супрацоўніцтва, а таксама прадаўжаць узаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях, у тым ліку ў ААН, каб зрабіць сённяшні свет больш дэмакратычным.
На думку прэм’ер-міністра Пакістана, падпісаныя ў Ісламабадзе два дзясяткі дакументаў ствараюць аснову для далейшага ўзаемадзеяння бакоў.
На працягу апошніх васьмі гадоў аб’ём гандлю Беларусі з Пакістанам вагаўся ў межах $50–120 млн у год. Пакістан з’яўляецца адным з ключавых рынкаў збыту беларускіх трактароў па-за СНД. Штогадовыя пастаўкі гэтай тэхнікі сюды складаюць 3–4 тыс. адзінак. Аднак зараз наменклатура паставак машынабудаўнічай прадукцыі ў Пакістан будзе пашырана, паколькі ў Ісламабад прыбылі кіраўнікі прадпрыемстваў, якія выпускаюць увесь спектр навяснога абсталявання для трактароў, а таксама сельгастэхніку, якая можа быць запатрабавана на мясцовым рынку.
Асноўнымі артыкуламі беларускага экспарту ў Пакістан, акрамя трактароў, з’яўляюцца калійныя ўгнаенні, сінтэтычныя валокны, шыны. З Пакістана ў Беларусь пастаўляюцца рыс, фрукты, прадукты харчавання, вырабы са скуры і тканіны, тэкстыль.
Па матэрыялах БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *