Нарадзілася трэцяе дзіця? Звяртайцеся па сямейны капітал


З пачатку студзеня 2015 года ў Беларусі ўведзены новы від доўгатэрміновай падтрымкі шматдзетных сем’яў – сямейны капітал у памеры 10 тысяч даляраў пры нараджэнні трэцяга альбо наступных дзяцей.

пособие
У Ельскім раёне сямейны капітал назначаны больш чым дзесяці сем’ям. Адпаведнае рашэнне прынята раённым выканаўчым камітэтам.

Нагадаем, што права на сямейны капітал маюць грамадзяне Беларусі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі краіны, пры нараджэнні альбо ўсынаўленні трэцяга і наступных дзяцей, якія нарадзіліся з 1 студзеня 2015 года да 31 снежня 2019 года.

Па апошніх звестках у сакавіку–чэрвені бягучага года ў мясцовыя органы ўлады па ўсёй краіне паступіла амаль 5 тысяч заяў аб назначэнні сямейнага капіталу. Па словах начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Анатоля Крэнта, на сёння ў Ельскім раёне сямейны капітал назначаны ўжо 15 сем’ям.

Грашовыя сродкі ў памеры $10 тыс. прадастаўляюцца сем’ям для выкарыстання ў Беларусі ў поўным аб’ёме альбо па частках у безналічным парадку па адным ці некалькім напрамках: паляпшэнне жыллёвых умоў; атрыманне адукацыі; атрыманне паслуг у сферы сацыяльнага абслугоўвання; аховы здароўя; фарміраванне назапашвальнай пенсіі маці.

Дарэчы, сям’я можа рэалізаваць права на назначэнне сямейнага капіталу толькі адзін раз.

Жанна ДЗЯНІСАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *