Збор подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты на пасаду Прэзідэнта краіны


У Беларусі 23 ліпеня стартаваў збор подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты на пасаду кіраўніка дзяржавы. Гэты этап прэзідэнцкай кампаніі прадоўжыцца да 21 жніўня ўключна.

баннер
Грамадзяне, да якіх будуць звяртацца зборшчыкі подпісаў, павінны звяртаць увагу, ці правільна запоўнены падпісныя лісты. Акрамя таго, член ініцыятыўнай групы павінен мець пасведчанне, выдадзенае Цэнтральнай камісіяй, і дакумент, які засведчвае асобу. Гэтыя дакументы прад’яўляюцца выбаршчыкам.
Збор подпісаў можа праводзіцца ў час пікетаў. Дазвол на такі пікет не патрэбны, калі ён арганізуецца ў месцы, не забароненым мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

Пры зборы подпісаў забараняецца прымушэнне і ўзнагароджанне выбаршчыкаў за іх унясенне. Не дапускаецца ўдзел адміністрацыі арганізацыі ў зборы подпісаў выбаршчыкаў у рабочы час.

Грамадзяне, якія вылучаюцца кандыдатамі ў прэзідэнты, не маюць права прыцягваць асоб, якія знаходзяцца ў іх у падпарадкаванні або іншай службовай залежнасці, для збору подпісаў выбаршчыкаў у рабочы час. Не дапускаецца правядзенне збору подпісаў у ходзе службовых камандзiровак. Таксама члены ініцыятыўных груп не маюць права пры зборы подпісаў раздаваць выбаршчыкам друкаваныя матэрыялы. Інфармацыйныя матэрыялы з біяграфічнымі данымі асоб, у падтрымку якіх ажыццяўляецца збор подпісаў, могуць прадастаўляцца выбаршчыкам толькі для азнаямлення.

Раней Цэнтральная камісія Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў завяршыла рэгістрацыю ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта. Усяго ЦВК дапусціла да ўдзелу ў зборы подпісаў 8 ініцыятыўных груп: Аляксандра Лукашэнкі, Сяргея Калякіна, Сяргея Гайдукевіча, Віктара Цярэшчанкі, Мікалая Улаховіча, Жанны Раманоўскай, Таццяны Караткевіч і Анатоля Лябедзькі.

Для таго каб кандыдат быў зарэгістраваны, трэба сабраць не менш за 100 тыс. подпісаў. Пры гэтым канкрэтны грамадзянін Беларусі мае права ставіць подпіс за вылучэнне адразу некалькіх кандыдатаў, але ён не можа падпісвацца два і больш разоў за аднаго прэтэндэнта.

Каардынатары ініцыятыўнай групы павінны здаць падпісныя лісты ў адпаведную раённую або гарадскую выбарчую камісію не пазней за 21 жніўня 2015 года.

Створаны 153 тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі

Аб гэтым 22 ліпеня заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына. «Створаны 153 тэрытарыяльныя камісіі: раённыя, гарадскія, раённыя ў гарадах, абласныя, Мінская гарадская тэрытарыяльныя камісіі», – сказала кіраўнік Цэнтрвыбаркама. Яна звярнула ўвагу, што тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі будуць працаваць кожны рабочы дзень да 19.00, а ў суботу – з 10.00 да 14.00.

«Выбарчая кампанія праходзіць арганізавана. Скаргаў ад будучых патэнцыяльных кандыдатаў і членаў іх ініцыятыўных груп у Цэнтральную камісію не паступала. Гэта значыць, што ўсе нормы закона, усе асноўныя правы і гарантыі, якія беларускае нацыянальнае выбарчае заканадаўства прадастаўляе патэнцыяльным кандыдатам у Прэзідэнты, выконваюцца», – заяві-ла Лідзія Ярмошына.

Інфармацыйны рэсурс да выбараў Прэзідэнта Беларусі

Пачаў працаваць інфармацыйны рэсурс ВЫБАРЫ 2015 (vybory2015.by), дзе будуць асвятляцца важнейшыя падзеі кампаніі па выбарах Прэзідэнта Беларусі ў 2015 годзе. На рэсурсе можна знайсці інфармацыю аб ініцыятыўных групах, дапушчаных да ўдзелу ў зборы подпісаў (іх зарэгістравана восем), а таксама аб іх каардынатарах па рэгіёнах. Апублікаваны апошнія навіны са сродкаў масавай інфармацыі, якія непасрэдна датычацца выбараў.

Як растлумачыў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік, чакаецца, што ў перспектыве на сайце будуць і далей размяшчацца найбольш важныя паведамленні па электаральнай тэматыцы.

Высокая актыўнасць СМІ ў асвятленні выбарчай кампаніі

Аб гэтым 22 ліпеня ў Гродне журналістам паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Беларусі Мікалай Лазавік. Ён падкрэсліў, што на гэты раз кампанія па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў мае свае асаблівасці. Такой можна назваць асаблівае інфармацыйнае асяроддзе: «Сродкі масавай інфармацыі праяўляюць больш высокую актыўнасць па асвятленні ўсіх тэм, звязаных з падрыхтоўкай і правядзеннем выбараў. Гэта тэндэнцыя прасочваецца пачынаючы з самых першых этапаў выбарчай кампаніі».

Асаблівасцямі гэтай выбарчай кампаніі з’яўляецца таксама наяўнасць змяненняў у выбарчым заканадаўстве. Сярод асноўных – змяненне парадку фінансавання перадвыбарнай кампаніі, кандыдаты ў Прэзідэнты будуць фінансаваць расходы за кошт сваіх фондаў.

Будзе значна павышана інфарматыўнасць для выбаршчыкаў. Лістоўку з максімальнымі звесткамі аб кандыдатах у Прэзідэнты кожны выбаршчык убачыць у сваёй паштовай скрыні.

Мікалай Лазавік таксама адзначыў, што галоўным патрабаваннем да прадстаўнікоў тэрытарыяльных і ўчастковых камісій па выбарах Прэзідэнта застаецца дзеянне строга ў рамках выбарчага заканадаўства.

Па матэрыялах БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *