Падзяка старшыні Дзяржпагранкамітэта ельчанам

Общество

Падзяку старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь Л.С. Мальцава атрымалі ваеннаслужачыя запасу Ельскага раёна, якія паспяхова ўдзельнічалі ў мерапрыемствах па праверцы сістэмы ўзмацнення аховы Дзяржаўнай мяжы нашай краіны на паўднёвым накірунку тэрытарыяльнай абароны.

IMG_7927

IMG_7927

Нагадаем, што на пачатку лета на тэрыторыі Ельскага раёна на адным з участкаў памежнай заставы Мазырскага пагранатрада праводзіліся планавыя ваенныя вучэнні. У час гэтых мерапрыемстваў, падкрэсліў намеснік начальніка Мазырскага пагранічнага атрада Алег Глухаў, асаблівая ўвага была нададзена праверцы пытанняў паэтапнага ўзмацнення Дзяржаўнай мяжы на паўднёвым напрамку за кошт прыцягнення сіл і сродкаў органаў памежнай службы, тэрытарыяльных войскаў і мабілізацыйнага рэсурсу пагранічнага ведамства. У вырашэнні гэтых пытанняў былі задзейнічаны рэсурсы Ельскага раёна, на тэрыторыі якога разгарнулася база фарміравання тэрытарыяльных войскаў. Пад кіраўніцтвам старшыні Ельскага раённага выканаўчага камітэта Леаніда Пісаніка і яго намеснікаў ажыццяўляліся мерапрыемствы па фарміраванні воінскіх часцей і падраздзяленняў тэрытарыяльных войскаў. І, як адзначыў старшыня Дзяржпагранкамітэта, з пастаўленымі задачамі кіраўніцтва Ельскага раёна і ваеннаслужачыя запасу паспяхова справіліся.

IMG_7917

IMG_7917

За плённую сумесную дзейнасць з органамі пагранічнай службы, аказанне дапамогі ў выкананні задач па ўдзелу ў правядзенні дзяржаўнай пагранічнай палітыкі і забеспячэнні пагранічнай бяспекі падзяку старшыні Дзяржпагранкамітэта атрымалі А.І. Сугак, А.А. Кручка, М.М. Цык, А.М. Неўмяржыцкі, А.У. Туравец, А.М. Газука, М.Н. Грыневіч, М.А. Кохан, М.М. Дубадзел, В.У. Пашко, А.П. Антоненка, С.П. Клемпач, Дз.І. Кулявец, У.С. Лізун, В.К. Рагозенка, Дз.В. Гузоўскі, а таксама В.Я. Гейхман.

Заслужаныя падзякі нашым землякам уручыў намеснік начальніка Мазырскага пагранічнага атрада Алег Глухаў на апаратнай планёрцы ў старшыні Ельскага райвыканкама Леаніда Пісаніка. Кіраўнік раёна зазначыў, што ў складаных абставінах гэтыя ваеннаслужачыя запасу паказалі сябе з лепшага боку, ім можна давераць заўсёды і ва ўсім.

Таццяна Петрухно



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *