Прэзідэнт прагназуе паляпшэнне сітуацыі ў краіне

Актуальное

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 жніўня зрабіў рабочую паездку ў Брэсцкую вобласць. Кіраўнік дзяржавы наведаў ААТ «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднанне» і азнаёміўся з тым, як выканана яго даручэнне па рэалізацыі інвестыцыйнага праекта развіцця і тэхнічнага пераўзбраення прадпрыемства, фінансава-эканамічнымі вынікамі яго работы, тэхналагічным працэсам вытворчасці баваўняных тканін. Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з працоўным калектывам аб’яднання.

social_plakat_07

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што сітуацыя ў Беларусі ў 2016 годзе пачне паляпшацца. «Нам трэба прайсці гэты год нармальна. Паглядзім, што будзе ў канцы года», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.Упэўнены, у наступным годзе мы пачнём выкарабквацца з гэтага становішча, хоць мы не абваліліся так, як іншыя», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што ў краіне ёсць праблемы, аднак няма абвалу.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што цяперашняя сітуацыя пераадольная, «так увесь час не будзе». Кіраўнік дзяржавы патрабуе ўдзяляць асаблівую ўвагу зніжэнню сабекошту і павелічэнню экспарту на прадпрыемствах. «Працаваць трэба з сабекоштам, — сказаў ён. — Паводле маіх падлікаў, 7-10 працэнтаў сабекошту вы яшчэ павінны ўбраць».

Аляксандр Лукашэнка, нагадаўшы, што ў гэтым плане ён паставіў жорсткія задачы перад урадам. «Мы не павінны купляць па імпарце тое, што выпускаем самі», — заявіў кіраўнік дзяржавы, дадаўшы, што дапушчальны ўзровень імпарту на рынку 10 працэнтаў для таго, каб захаваць канкурэнцыю.

Аляксандр Лукашэнка заклікае працоўныя калектывы напружыцца, каб выстаяць у няпростых знешнеэканамічных умовах. Прэзідэнт падкрэсліў, што сітуацыя ў свеце вельмі цяжкая: мыльныя бурбалкі, якія былі надзьмуты ў сусветнай эканоміцы, пачынаюць лопацца, абвальваюцца фондавыя рынкі, дэвальвуюцца нацыянальныя валюты. «Гэта фінансавая вайна. Гэта ўжо эканамічная вайна, і нам у гэтай вайне трэба не перамагчы, мы нікога перамагаць не збіраемся, нам трэба не аддаць сваё, нам трэба выстаяць, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Таму напружвайцеся максімальна. Неабходна ў працоўных калектывах наколькі магчыма напружвацца і перажыць гэты час».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў: «Давайце пажывём на сваім, што ў нашых магазінах ёсць, і адпачнём гэтыя гады ў сябе ў Беларусі. Не будзем вывозіць валюту», — сказаўАляксандр Лукашэнка. — Не бегайце вы па гэтых абменніках. Вы ствараеце лішнія праблемы», — адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандру Лукашэнку было зададзена пытанне аб тым, ці захаваецца ў далейшым ільготнае крэдытаванне на будаўніцтва жылля і якія змяненні чакаюць беларусаў у гэтай сферы. Прэзідэнт падкрэсліў, што льготнае крэдытаванне захаваецца і неабходна больш будаваць арэнднага жылля.

Па матэрыялах БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *