Сустрэча з выбаршчыкамі горада Ельска


На пачатку мінулага тыдня ў гарадскім Доме культуры «Колас» прайшла сустрэча ельчан з Сяргеем Каноплічам, даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі.

IMG_9246

Згодна з дзеючым заканадаўствам, зараз у нашай краіне ідзе агітацыйны перыяд выбарчай кампаніі. Каб арганізаваць сустрэчу з выбаршчыкамі, Сяргей Канопліч звярнуўся ў раённую выбарчую камісію з заявай, у якой выказаў жаданне сустрэцца з выбаршчыкамі г. Ельска ў ГДК «Колас».

Ельчане, якія сабраліся ў ГДК «Колас», мелі магчымасць азнаёміцца з асноўнымі палажэннямі праграмы кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі (дарэчы, поўны тэкст яе надрукаваны ў рэспубліканскіх СМІ). Акрамя таго, некаторыя прысутныя змаглі задаць пытанні Сяргею Каноплічу, даверанай асобе кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі. Ельчане выказалі зацікаўленасць перспектывамі далейшага развіцця чарнобыльскай праграмы і праграмы адраджэння і развіцця вёсак ў рэгіёне. Таксама турбавалі іх тэмы забеспячэння ельчан якаснай пітной вадой, правядзення маладзёжнай палітыкі ў краіне, на Ельшчыне і іншыя.

На многія пытанні Сяргей Канопліч даў грунтоўныя адказы, падзяліўся з землякамі планамі і сваім бачаннем перспектыў далейшага развіцця рэспублікі.

Таццяна ПЕТРУХНО



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *