Забяспечыць далейшае стабільнае развіццё краіны

Актуальное

На пачатку тыдня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па актуальных пытаннях развіцця краіны.

images
Урад краіны ўжо сфарміраваны

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што урад будучага пяцігоддзя, у асноўным, і ўсе органы ўлады сфарміраваны да прэзідэнцкіх выбараў. «Схавацца за нечыя спіны не атрымаецца. Хто не можа і не гатовы — ва ўладу лепш не хадзіце, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Кожны з вас павінен даказаць сваю дзеяздольнасць”.
Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што з 1 студзеня пачынаецца новы пяцігадовы перыяд, і ён павінен адрознівацца ад іншых сваёй навізной. Менавіта таму патрабаванні да новага ўрада асаблівыя.

Увага пытанням цэнаўтварэння

Урад павінен удзяліць сур’ёзную ўвагу пытанням цэнаўтварэння, адзначыў Прэзідэнт. «Людзі вельмі незадаволены сістэмай цэнаўтварэння, і яны маюць рацыю», — сказаў Прэзідэнт.
«Возьмем адно пытанне, хто ў выніку гэтага цэнаўтварэння, а яно звычайна вядзе да росту цэн (асабліва, калі гэта бескантрольна), кладзе асноўныя даходы і грошы ў кішэнь. Вытворца? Як жа. Тыя, хто вырабляе тавары, атрымліваюць мізэрны прыбытак. А тыя, хто потым працуе з гэтым таварам, атрымліваюць шмат незаробленых грошай», — канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Экспарт прадукцыі

Прэзідэнт Беларусі патрабуе максімальную ўвагу ўдзяліць экспарту прадукцыі. «Вельмі важным з’яўляецца пытанне росту вытворчасці і ў сувязі з гэтым — экспарту выпускаемай прадукцыі. Патрабую ад вас у гэты крызісны час распісаць літаральна «паштучна», калі хочаце, кожны трактар, аўтамабіль, кілаграм мяса і малака і вызначыць, куды мы іх будзем пастаўляць, хто адказны, — запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка. — Кантроль — штоквартальны, па некаторых пазіцыях — штомесячны».
Прэзідэнт лічыць, што адказ на праблемы просты: «Трэба вырабіць прадукцыі як мага больш і прадаць яе па максімальнай цане. Грошы вярнуць у краіну».

Пенсійны ўзрост павышацца не будзе

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, некаторыя прапануюць цяпер прыняць рашэнне наконт пенсійнага ўзросту. Прэзідэнт лічыць, што людзі самі павінны вызначыцца, ці неабходна ў бліжэйшы час уносіць такія змяненні. «Я аб гэтым гаварыў яшчэ ў перадвыбарны перыяд, што пенсійны ўзрост давядзецца павышаць. Нам трэба яго павышаць, але людзі гэтага не хочуць. Таму ў нас у краіне невялікія пенсіі. Мы сёння маем той пенсійны фонд, які маем», — падкрэсліў Прэзідэнт.
На яго думку, у любым выпадку пытанне павышэння пенсійнага ўзросту можа «вырашацца праз людзей». «Мы ўсюды пішам — дзяржава для народа. Дык давайце слухаць народ», — рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Выканальніцкая дысцыпліна

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ніводнае мерапрыемства немагчыма рэалізаваць без высокай выканальніцкай дысцыпліны. Паводле яго слоў, выканальніцкая дысцыпліна — гэта пытанне нумар адзін.
«Кожны з вас (членаў урада) у сваёй праграме павінен прапанаваць, калі вы хочаце працаваць, упарадкаванне структуры, якой вы будзеце кіраваць. Тут і ўпарадкаванне залішняй колькасці, перш за ўсё ў дзяржаўных структурах і кіраванні. І за кошт перш за ўсё аптымізацыі колькасці дзяржструктур мы павінны зрабіць павышэнне зарплаты», — заявіў Прэзідэнт. «Такога ўзроўню зарплаты і грашовага забеспячэння, якія цяпер ёсць у краіне, не павінна быць да канца будучага года. Гэта галоўная мэта нашай работы», — запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі патрабуе вызначыць стратэгічную лінію і дзеянні па далейшым стабільным развіцці краіны. «Адкрываецца новая старонка ў развіцці нашай дзяржавы, і мы разам павінны адкрыць гэту старонку — сумленна, прынцыпова, адказна, — адзначыў Прэзідэнт. — Наперадзе нас чакаюць вельмі сур’ёзныя выпрабаванні. Неабходна забяспечыць не толькі далейшае развіццё, але і захаванне гэтай суверэннай незалежнай краіны, якую мы з вамі стварылі».

Па матэрыялах БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *