За вопытам – на Ельшчыну

Местные власти Общество Спорт

Вопыт працы дзяржаўных устаноў і арганізацый Ельскага раёна па прафілактыцы правапарушэнняў сярод непаўналетніх дзяцей вывучалі ў час выязнога семінара спецыялісты Гомельшчыны.

КДН
Гэта мерапрыемства было арганізавана абласной камісіяй па справах непаўналетніх аблвыканкама сумесна з пракуратурай Гомельскай вобласці.
Удзельнікі выязнога семінара наведалі Дабрынскі культурна-спартыўны цэнтр, у якім дзеці з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі гурткоў мастацкай самадзейнасці, а таксама рэгулярна наведваюць спартыўныя секцыі.

IMG_3011
Па словах дырэктара Дабрынскага КСЦ Юрыя Сарнаўскага, дзецям падабаецца выступаць на сцэне з канцэртамі для вяскоўцаў і гасцей. Такім чынам яны далучаюцца да свету народнай песні, танца, тэатральнага мастацтва. Удзельнікі семінара змаглі сваімі вачыма ўбачыць выступленні дзіцячых калектываў мастацкай самадзейнасці з Дабрыня. Акрамя таго, яны наведалі сельскую бібліятэку, куды прыходзяць пачытаць навінкі літаратуры школьнікі. Бібліятэкар Галіна Ракавецкая падзялілася вопытам працы па прафілактыцы сямейнага недабрабыту.

IMG_2988 IMG_2995 IMG_2997 IMG_3001 IMG_3005 IMG_3006 IMG_3013 IMG_3017 IMG_3023 IMG_3024 IMG_3025 IMG_3033 IMG_3039
Ні для каго не сакрэт, што калі дзеці з карысцю бавяць час, то ім няма калі думаць пра нядобрыя справы, станавіцца на шлях правапарушэнняў і злачынстваў. Таму шмат увагі надаецца ў Ельскім раёне далучэнню падлеткаў да карыснай працы, заняткам іх у разнастайных гуртках і спартыўных секцыях. Па дадзеных аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, 94,3 % навучэнцаў школ наведваюць аб’яднанні па інтарэсах на базе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, 28,6 % заняты ў навучальна-спартыўных установах. Так, у Ельскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплекса ў гуртках па футболу, дзюдо і па кулявой стральбе займаюцца 325 дзяцей. Трэніроўкі вядуць кваліфікаваныя спецыялісты, таму і вынікі сумеснай працы відавочныя. Шмат дыпломаў раённага, обласнога і нават рэспубліканскага ўзроўню прывозяць выхаванцы школы са спаборніцтваў. З асноўнымі перамогамі юных спартсменаў, асаблівасцямі працы спартыўных секцый у горадзе Ельску і на раёне пазнаёміў удзельнікаў абласнога семінара Андрэй Байкоўскі, дырэктар ДЮСШ РАП работнікаў АПК. Ён правёў экскурсію па спартыўным залам Дабрынскага КСЦ (на здымку).

Больш 240 навучэнцаў школ г. Ельска ў вольны час займаюцца лёгкай атлетыкай, валейболам, настольным тэнісам у спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву. Удзельнікі абласнога семінара наведалі новы спартыўны комплекс, прайшліся па разнастайных залах, дзе займаліся падлеткі. Зазначу, што ўсе трэніроўкі з юнымі спартсменамі праводзілі вопытныя трэнеры, якія вырасцілі не аднаго майстра спорту.

Па словах Аляксея Сіўчука, дырэктара СДЮШАР, сваю галоўную задачу яны бачаць у тым, каб адарваць дзяцей ад камп’ютараў, прапаноўваючы ім вялікі спектр спартыўных секцый і гульняў.

У час пленарнага пасяджэння ўдзельнікі выязнога абласнога семінара абмяняліся вопытам работы па прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў сярод непаўналетніх дзяцей. Акцэнт на работу з сям’ёй, у якой выхоўваюцца дзеці, зрабіла ў сваім выступленні Вера Замойская, памочнік пракурора Гомельскай вобласці, а таксама Галіна Ільюк, намеснік старшыні Ельскага райвыканкама. Сваімі поглядамі на праблему падлеткавых правапарушэнняў падзяліліся Ала Кохан, намеснік старшыні КСН Ельскага райвыканкама, Валерый Гейхман, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Віктар Амяльчук, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, а таксама Аляксандр Вягера, старшы інспектар па справах непаўналетніх РАУС. Вынікі сумеснай працы падвёў Яўген Міткевіч, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Гомельскага аблвыканкама. Ён адзначыў, што вопыт Ельскага раёна ў плане выхавання падлеткаў, арганізацыі іх занятасці заслугоўваюць ўвагі і пераймання другімі калегамі з вобласці.

Таццяна Петрухно



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *