Узрастаюць дзіцячыя дапамогі


У Беларусі з сакавіка бягучага года ўзраслі дзяржаўныя дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, што вылічваюцца з памеру бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ), паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

1135_1wzv4hrhy3
У Беларусі ўстаноўлены бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва з 1 сакавіка па 30 красавіка бягучага года ў памеры Br1 млн 640 тыс. Такое рашэнне змешчана ва ўказе ад 25 сакавіка 2016 года нумар 111 «Аб падаткаабкладанні і зацвярджэнні бюджэту пражытачнага мінімуму». БПМ з 1 сакавіка гэтага года павышаны на 3,1 працэнта ў мэтах забеспячэння дадатковай абароны сацыяльна слабаабароненых катэгорый грамадзян. Нагадаем, бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва з 1 лютага ў разліку на месяц складаў Br1 млн 591 тыс. 310.

У сакавіку памеры ўсіх відаў дзіцячых дапамог, якія вылічваюцца ў прывязцы да БПМ, узраслі на 3,1 працэнта ў параўнанні з лютым.

Так, аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці (10 БПМ) у сакавіку і красавіку складзе Br16 млн 400 тыс., пры нараджэнні другога і наступных дзяцей (14 БПМ) – Br22 млн 960 тыс. Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, (100 працэнтаў БПМ) – Br1 млн 640 тыс.

Штомесячная дапамога на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем’яў, што вызначаюцца заканадаўствам, на дзіця-інваліда (70 працэнтаў БПМ) складае Br1 млн 148 тыс., на іншых дзяцей у сям’і (50 працэнтаў БПМ) – Br820 тыс. Штомесячная дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў (100 працэнтаў БПМ) з сакавіка складае Br1 млн 640 тыс., штомесячная дапамога на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванае ВІЧ, (70 працэнтаў БПМ) – Br1 млн 148 тыс.

Штомесячная дапамога сем’ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў (50 працэнтаў БПМ) цяпер складае Br820 тыс.

У сувязі са змяненнем БПМ, паведамілі ў БелТА, з сакавіка павялічацца таксама мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі; надбаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты людзям ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым; іншыя выплаты, што вылічваюцца з памеру БПМ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *