Палажэнне аб правядзенні акцыі «#МАЁЙКРАІНЕ»

Культура

Маёй-краине

1. Агульныя палажэнні

Акцыя «#МАЁЙКРАІНЕ» (далей – Акцыя) заклікана служыць прыцягненню грамадскіх ініцыятыў, павышэнню грамадзянскай актыўнасці насельніцтва, кансалідацыі грамадства.

Мэта Акцыі – прыцягненне грамадзян, у першую чаргу моладзі, да рэалізацыі канкрэтных спраў на карысць роднай краіны і яе жыхароў, прапаганда інтелектуальнага і творчага патэнцыялу Гомельшчыны, умацаванне пазітыўнага іміджу Беларусі.

Дэвіз Акцыі «Рухайся. Рабі. Развівайся. Радуй.».

2. Каардынатары, партнёры і ўдзельнікі

2.1. Каардынацыю Акцыі ажыццяўляюць
— Каардынацыйны савет грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый Гомельскай вобласці;
— галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта;
— Гомельскі гарадскі, раённыя выканаўчыя камітэты.
2.2. Генеральны інфармацыйны партнёр – рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства радыётэлецэнтр «Тэлерадыёкампанія «Гомель» (далей – ТРК « Гомель»).
2.3. Да партнёрства ў рамках Акцыі запрашаюцца прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі, іншых арганізацый.
2.4. Удзельнікамі акцыі з’яўляюцца грамадскія арганізацыі, жыхары Гомельскай вобласці, усе жадаючыя.

 

3. Тэрміны і парадак правядзення акцыі
3.1. Акцыя праводзіцца з мая па верасень 2016 года.
3.2. Усе мерапрыемствы ўдзельнікаў асвятляюцца ў сродках масавай інфармацыі. Інфармацыя пра рэалізаваныя справы (тэкст і фота або відэа)

выкладаецца ў афіцыйнай групе #МАЁЙКРАІНЕ ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте».
3.3. Пры размяшчэнні інфармацыі ў сетцы інтэрнэт, сацыяльных сетках выкарыстоўваюцца хэштэгі #МАЁЙКРАІНЕ, #ДОБРЫГОМЕЛЬ.

 

4. Напрамкі акцыі
4.1. Правядзенне штомесяц, пачынаючы з мая 2016 года, творчых канцэртаў #МАЁЙКРАІНЕ на адкрытых пляцоўках усіх раёнаў Гомельскай вобласці і г.Гомель з прэзентацыяй Акцыі і яе вынікаў, шырокім анонсам і асвятленнем у сродках масавай інфармацыі.
4.2. Правядзенне ТРК «Гомель» штотыднёвых бліц-апытанняў жыхароў вобласці, размяшчэнне сюжэтаў у сетцы інтэрнэт.
4.3. Публікацыя фота- і відэаматэрыялаў у афіцыйнай групе #МАЁЙКРАІНЕ ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» па наступных тэмах:
«Маёй краіне – мая павага»
Мэты і заданні – фармаванне гонару за Радзіму, паважлівага стаўлення да гераічнага мінулага краіны, а таксама да дзяржаўных і нацыянальных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, народных традыцый і каштоўнасцей, захаванне і ўмацаванне сувязі паміж пакаленнямі.
Прапанаваныя мерапрыемствы:
• правядзенне грамадска-патрыятычных мерапрыемстваў: канцэртаў, флэш-мобаў і г.д.;
• віншаванне ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку па месцы жыхарства;
• тэматычныя фатаграфіі і «сэлфі», што прапагандуюць нацыянальныя, культурныя і гістарычныя каштоўнасці беларускага народа.
«Маёй краіне – мой поспех»
Мэты і заданні – вызначэне сацыяльнага, культурнага, маральнага, інтэлектуальнага і фізічнага развіцця кожнага грамадзяніна як важнай складаючай поспеху краіны.
Прапанаваныя мерапрыемствы:

• публікацыя паведамленняў пра асабістыя і калектыўныя перамогі, дасягненні і поспехі (перамога ў спартыўных спаборніцтвах, школьнай алімпіядзе, перамога над хваробай, над шкоднымі звычкамі, першыя крокі і першыя словы дзіцяці і інш.) у афіцыйнай групе Акцыі ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте»;
«Маёй краіне – мае добрыя справы»
Мэты і заданні – з’яднанне намаганняў грамадскасці для рэалізацыі ініцыятыў на карысць краіны і яе жыхароў. Прапанаваныя мерапрыемствы:
• дабрачынныя, экалагічныя акцыі, марафоны, суботнікі;
• добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, паркаў, сквераў; мемарыялаў, абеліскаў, помнікаў ваеннай славы, гістарычных месцаў і г.д.;
• пасадка дрэў, кветак;
• канцэрты з мэтавым зборам сродкаў (адрасная дапамога пэўнаму чалавеку ў складанай жыццёвай сітуацыі або арганізацыі);
• фотасправаздача аб добрых справах у афіцыйнай групе сацыяльнай сеткі «Вконтакте».
4.4. Апублікаванне ў афіцыйнай групе Акцыі ідэй і прапаноў арганізацыі добрых спраў з мэтай збора ўдзельнікаў.
5. Падвядзенне вынікаў акцыі
5.1. Заключным мерапрыемствам акцыі з’яўляецца дабрачынны гала-канцэрт у г.Гомель «Прысвячаю табе, Беларусь!» з удзелам лепшых творчых калектываў Гомельскай вобласці.
5.2. На працягу правядзення мерапрыемстваў акцыі карыстальнікі сацыяльнай сеткі «Вконтакте» ацэньваюць фотасправаздачы ўдзельнікаў і пакідаюць каментары.
5.3. Удзельнікі, якія набралі найбольшую колькасць «лайкаў», а таксама галасоў каардынатараў і партнёраў акцыі, узнагароджваюцца ўдзелам у выніковым гала-канцэрце «Прысвячаю табе, Беларусь!», ток-шоў «Пушкіна, 8», а таксама атрымліваюць дыпломы і памятныя падарункі ад аргкамітэта.
6. Заключныя палажэнні
6.1. Арганізатары маюць права выкарыстоўваць імёны, прозвішчы, фатаграфіі, «нікі» ўдзельнікаў акцыі з мэтай папулярызацыі ідэй і каштоўнасцяў. Далейшае выкарыстанне матэрыялаў акцыі з’яўляецца бясплатным, аўтарскія ўзнагароды не выплачваюцца.
6.2. Пытанні і прапановы прымаюцца ў адрас арганізатараў адміністратарам афіцыйнай групы «Вконтакте».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *